Старонка 113
◀ / 513 ▶
дваццаць пяць гадоў у арміі, таму давалі арот [агарод] і звалі асподнік. Старыя Смільгіні Воран. АСПОШКА ж. Тое ж, што і аспажа. Аспошка — рочна свята, канчаяцца ўжо. Быстрыца Астр. АСТАВАЦЦА незак. ◊ Аставайцеся здаровы — бывайце, да пабачэння. Аставайціся здаровы! Вялікія Баяры Шчуч., Ністанішкі Смарг. АСТАЛОПІЦЦА зак. Спалохацца. Можа, хто махнуў чым, а ён асталопіўся. Ахрэмаўцы Брасл. АСТАНАК м. Тое ж, што і акрамусак. Астанак астаўся ад сукенкі. Альхоўцы Лях. АСТАНАЎЛЯЦЦА незак. Спыняцца. Каля магазіна астанаўляецца. Дакудава Лід.; параўн. руск. останавливаться 'тж'. АСТАНОВІЦЦА зак. Спыніцца. Астановіліся мы на дарозя. Рыбчына Віл. Ён астановіцца ля крамы. Старое Сяло Зэльв. Я хацеў, кап ён астановіўся. Груздава Паст. Я астаноўлюся і пагавару з ей. Саланое Віл. АСТАНОЎЛЯВАЦЦА незак. Тое ж, што і астанаўляцца. Ён астаноўляваецца і пытая, дзе я была. Саланое Віл. АСТАРКАВАТЫ, ОСТАРКУВАТЫЙ прым. Стараваты. Астаркаваты быў чалавек, а ўсё адно маладую шукоў. Галубы Маст. Ны старый, оно так остаркуватый. Сіманавічы Драг. АСТАРОНАК м. Застаронак. Астаронак — гэта загаротка ў гумне, плашчакі рубілі і гарадзілі астаронкі. Жылі Іўеў. Астаронкі ў гумне, а пасярэдзіне ток. Кіралі Шчуч. Астаронкі былі ў гумне, туды складалі снапы, сена. Стральцы Шальч. АСТАРЭЦЬ зак. Састарэць. Цяпер я астарэла, грась лезіць на плечы. Саланое Віл. Як астарэла, нікому не нужна. Масілавічы Сл. Астарэла ліцо, маршчыны паселі. Рудня Астравітая Чэрв. АСТАТНІ прым. 1. Апошні. Верх спусціла, астатнёя малако аддала парасятам. Вялікія Баяры Шчуч. Падохла астатняя авечка. Груздава Паст. Астатні гадок кармлю карову. Магуны Паст. Астатні месяц у гаду. Асавец Віл. Астатні рас ён парыў жыгушкай. Шамялі Брасл. 2. у знач. прысл. астатнім. Позна. Я, бывала, астатнім часам хадзіла па ягады. Магуны Паст. АСТАЎЛЮВАЦЬ незак. Пакідаць. Што заробіць — прадась, не астаўлюя на зіму, а зімой зноў цягаецца па хатах галодны. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. оставлять 'тж'. АСТАЦЦА зак. 1. Спазніцца, не паспець. Баіцца, кап не астацца. Лоск Валож. То хіба ш мы астаномся? Веркалы Пух. 2. Выбраць каго-н. з дзяцей і жыць з імі. Я пры тых двух асталася. Паляцкішкі Воран. 3. Зазімаваць. Асталася трава на зіму нікошаная. Валынцы В.-Дзв. 4. Астацца нявыкарыстаным, няз'едзеным. Сена з'ядуць, астаецца толькі салома. Саланое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶