асобне пралі i дзярушкі ткалі. Старый Смільгіні Воран. Трыбух асобне напіхаям менсам. Азаткі ссыпалі асобне. Стральцы Шальч. Жывуць i ядуць асобне. Малькуны Ігн. Боб i фасоль асобне. Беняконі Воран. Чураўся ён іх, асобня жывець. Kypaполле Паст. Асобня есь. Рыбчына Віл. Конь стаяў асобня ад каровы. Кіралі Шчуч. Качан i галоўка асубне. Відаўцішкі Вільн. АССУБНЫ прым. Toe ж, што i а c 6 б e н н ы. Мой бацька асобны дом паставіў. Ахрэмаўцы Брасл. АСО'БЯ гл. АСО'БА ACO'BIK м. бат. 1. Падасінавік. Тут асовікі растуць. Пасека Ст.-Дар. 2. Абабак. У асовіка карычневая шапка, як стары, то гляблы. Мсцібава Ваўк. Асовікі не рвалі i не ўжывалі. Новікі Гродз. АСО'ВЬІ прым. Асінавы. Асова губа i бярозава губа, укладзе i выкрасая агонь. Мсцібава Ваўк. Асовы лес. Асовая бочка. Альхоўцы Лях. Асовае галье. Асовых дроў прывёз. Дзяніскавічы Ганц. ACO'KA гл. ACAKA' АСО'ПКІ мн. царк. Абразкі, фігуркі святых. Даўней куплялі асопкі з воску. Саланое Віл. ACO'T м., ACATA', ACO'TA ж. бат. Асот. Асот у гародзі расцець. Лісна В.-Дзв. Асот коліцца страшна, малады i свіня ядуць, a тады нарасце шышка, i нікуда яго не падзенеш. Кдралі ІПчуч. Асату нарву. Граўжышкі Ашм. Асаты параслі. Старыя Смільгіні Воран. Асата калючая. Выдрала асату. Асату малодзеньку дабаўляюць да шчаўля. Ёдлавічы Брасл. Асота расцець. Рагулішкі Даўг. Асату цэлыя горы наскідала. С.лабада Смал. Асота коліцца, няможна яе ўзяць у руку. Ахрэ* маўцы Брасл. Асдта калючая. Лайпушкі Ігн. АСПАДАФ I гл. ГАСПАДА'Р I АСПАДА'Р II гл. ГАСПАДА'Р II АСПАДА'РКА гл. ГАСПАДА'РКА АСПАДЫ'НЯ гл. ГАСПАДЫ'НЯ АСПАЖА' ж. царк. Прачыстая. Аспажа бывая пятнаццатага аўгуста, тады падбіраюць пчол. Груздава Паст. Восьмага сенцябра другая аспажа, аспажди за бульбу бяруцца.'ЧНастаў галаварэс — барану галаву атрэш, алі ня еш, палажы к acnaжы. Саланое Віл. Па аспажы тыдзень i дзень i ceŭ жыта штодзень. Крэва Смарг. АСПАКАГЦЦА зак. Супакоіцца. Аспакаіўся вецер. Паляцкішкі Воран. Пакуль аспакояцца, будуць гаварыць, як пакралі трусоў. Магуны Паст. АСПА'ЛЫ прым. Санлівы. Уначы не магу спаць, i малады быў не вельмі аспалы. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. ospaly 'санлівы, вялы, лянівы'. АСПО'ДНІК м. гіст. Стары салдат. Даўней, хто служыў
Дадатковыя словы
acobik, acoka, acot, acota, асатў, асоба, асобя, асовьі, аспадар, аспадарка, аспадыня, аспаждй, асподнік, гаспадар, гаспадарка, гаспадыня
6 👁