многа арэшніку было. Альба Нясв. У гарэшніку каровы хадзілі. Вострава Маст. За магілкамі гарэшніку много. Малахоўцы Бар. На гарэшніку гарэхі растуць. Альхоўцы Лях. З гарэшніка цэўкі рабілі. Сапоцкіна Гродз.
АРЭШЫНА, ГАРЭШЫНА ж. бат. Арэшына. Нахілі арэшыну, на ей арэхі ест. Старыя Смільгіні Воран. На арэшыня кістачкі рвуць, такія маленькія. Дакудава Лід. Там ні адной арэшыны не засталося. Альба Нясв. Нагнуў гарэшыну. Дакудава Лід. Дупцэ з гарэшыны дзяруць і плятуць кошыкі. Вялікія Баяры Шчуч.
АСА, АСВА ж., ОСЫ, АСВЫ, ВОСВЫ, ОСВЫ мн. Тое ж, што і аксна. Заляцела аса. Осы і шарсні моцна кусаюцца. Альхоўка Навагр. Асва на мёд села. Беразіно Докш. Асва кусаецца. Лісна В.-Дзв. Асва капшучок у зямлі зробіць і мёду паложыць. Асвы ў дупле жывуць. Мярэцкія Глыб. Восвы жыць ні даюць, кусаюцца. Жодзішкі Смарг. Освы ў пузуры на дзераві. Старыя Трокі Трак.
АСАБІСТЫ прым. Асобы, лепшы. Дранкай крылі страху, гонта — асабісты матэрыял будаўнічы. Быстрыца Астр.
АСАДА ж. Асадак. Асада асядае ў вядрэ. Новікі Гродз. На дне рэчкі глей, асада. Жодзішкі Смарг.
АСАДА ж. 1. Рамка. Асады рабілі на абразы. Вецярэвічы Пух. 2. Рама бараны. Бярозава асада ў бараны. Альхоўцы Лях.
АСАДЖАНЫ дзеепрым. Насаджаны на што-н. Яшчэ не асаджаны капач. Малахоўцы Бар.
АСАДЗІСТЫ прым. Прысадзісты. Ён асадзісты—невысокі. Мсцібава Ваўк. Карнаты, як асадзісты. Дакудава Лід.
АСАДЗІЦЬ зак. Пасадзіць. Асадзілі семдзесят восем чалавек, сядзелі ў стадоля двоя сутак. Асташына Навагр.
АСАДЗЬБА ж. Сядзіба. Яго асадзьба там. Паляцкішкі Воран.
АСАКА, АСОКА ж. бат. Асака. Асака — трава рэская. Саланое Віл. Асака балацяная. Рачная асака. Рудня Астравітая Чэрв. Светлая асака. Асака-разуха. Мярэцкія Глыб. Асока расцець у балоце, віксва горш, як асока. Малькуны Ігн. Маладую асоку ядзяць каровы, а старую не хочуць. Індра Красл.
АСАЛАВЕЦЬ зак. Пацішэць, стаць нерухавым. Асалавела дзіця, можа хворае? Бакшты Іўеў.
АСАЛАПЕЦЬ зак. Збянтэжыцца, сумецца, разгубіцца. Я асалапела ад гэтага. Крэва Смарг.
АСАТ м. Тое ж, што і асада. У нашай студні няма асаду ў вадзе. У іх студні вада з асадам, пракіпяці — асат ест. Мсцібава Ваўк.
АСАТА гл. АСОТ
АСАТКА ж. Тое ж, што і апсатка. На асатку зверху прыдзелаваюць рукавятку. Быстрыца Астр.
75 👁