Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
АСАЧЫ'СТЫ ігрым. Зарослы асакой. Была затока асачыста. Смалякі Лід. АСАЧЬГЦЬ зак. 1. Высачыць. Курыца нясецца недзя пат плотам, нада яе асачыць. Кдралі Шчуч. Ідзі, асачы курыцу. Асавец Віл. Асачыў-такі я курыцу, цяпер яйкі не будуць гінуць, забіраць будзем. Галубы Маст. Асачыў куру ў гняздзе, дзе нясецца. Пацаўшчына Дзятл. Асачыць можна курыцу, скаціну, чалавека. Альхоўка Навагр. Трэба курыцу асачыць. Чычалі Швянч. 2. Нагледзець, натрапіць. Hy, асачыў я добрай травы. Груздава Паст. Пігіцы вяліся: тут i яечкаў асочыш, як не заседжаны. Бакшты Іўеў. ACBA' гл. ACA' ACBE'P, АСВЕ'РХ, АЦСВЕ'Р м. Журавель. Там студня з асверам. Кураполле Паст. Мы асверам ніколі не цягнулі ваду, рака бліска. Лісна В.-Дзв. У студні асверх\\асвер i баба вілавата на два рагі. Асверх толькі вахтаіцца, за яго ключ прычэплівалі. Саланое Віл. Пярун ударыў у ацсвер. Чычалі Швянч.; гл. ДАБМ, карта № 243; параўн. літ. svirtls тж' (ЛТ, 165). АСВО'ЙЧАЦЦА зак. Toe ж, што i а п с в о й ч а ц ц а. Асвойчаліся шпакі: бі камянём, a яны сядзяць. Мярэцкія Глыб. АСВО'ЛАК м. Падоўжная бэлька ў будынку. У гумне coxi стаўлялі i клалі асволак i чаплялі ключы, патом прыбівалі да іх латы. Альхоўцы Лях. АСВЯЦГЦЬ зак. Бліснуць. Асвеціць малання, валасы толька дубам. Асавец Віл. АСЕ'ЛІЦА ж. Сенажаць каля вёскі i гародаў. Палотны цягалі, бялілі на аселіцы. Аселіца ў нас проці адрынкі, дзе сена трасём, у гародзе. Магуны Паст. На аселіцы косім. Асавец Віл. Сенажаць за хатамі, за гародамі, за вёскай — аселіца. Крэва Смарг. Аселіца — пры дзярэўні сенакос. Дакудава Лід. Проці свайго шнура была свая аселіца. Вялікія Нястанавічы Лаг. Аселіца — кавалак сенажаці каля гародаў. Пагналі кароў у аселіцу. Кіралі Шчуч. ACE'HHI, ACE'HI, АСЕ'ННЫ, АСЕ'НЫ прым. Асенні. Асеннія парасяты. Альхоўцы Лях. Асенні кабан. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. Асеня воўна лепша, чым інша, руно большая. Кіралі Шчуч. Асенна ягня. Быстрыца Астр. Апенькі — самыя асеныя грыбы. Грыкені Вільн. Асена ноч. Талейкі Швянч. Асеныя грыбы. Чычалі Швянч., Галоўні Воран. АСЕНЬЧУЧСУК м. памянш.-ласк. Жывёліна, якая нарадзілася ўвосень. Быў рабенькі коцік — асеньчучок, прышоў чужы кот i з'еў. Вецярэвічы Пух. АСЕ'ЦЬ ж. Восець. У таку была асець. Груздава Паст. Асець у таку, дзе снапы сушылі. Мярэцкія Глыб., Янова Рас. Асець насадзщъ, асець тапіць. Мішневічы Шум. Настаўляць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

acbep, acehhi, acehi, асачысты, асвойчацца, асенны, зеў
5 👁
 ◀  / 513  ▶