АРЖА ж. 1. бат. Хвароба злакавых культур, сажа. Аржа з'еўшы колас. Жылі Іўеў. 2. Рудая вада ў балоце. Там аржа, не можна піць. Малыя Аўцюкі Калінк.
АРЖАВЕЦЬ незак. Іржавець. Сталі аржавець начоўкі. Асавец Віл.
АРЖАВІНА ж. Руда на балоце. Ністанішкі Смарг.
АРЖАВІННІК зб. м. Тое ж, што і ажыннік. Дзе багун, там аржавіннік расцець. Ахрэмаўцы Брасл.
АРЖАВІННЯ н. Тое ж, што і аржавіна. Аржавіння — гэта жоўтая густая грась у балоце. Саланое Віл. Аржавіння на балоце. Жодзішкі Смарг.
АРЖАВІНЫ мн. Тое ж, што і ажавіны. Аржавіны ў нас растуць. Валынцы В.-Дзв.
АРЖАВЫ прым. Іржавы. Начоўкі сталі аржавыя. Асавец Віл.
АРЖАНЫ прым. Жытні. Аржаная салома. Альхоўцы Лях. Аржаны хлеп, аржаная мука. Лісна В.-Дзв.
АРЖОННЯ н. Іржышча. Аржоння пасля жыта. Лісна В.-Дзв.
АРЖЫСКА, АРЗЫСКА н. Тое ж, што і аржоння. Аржыска аралі на зіму. Старыя Смільгіні Воран. Аржыска пахалі. Стральцы Шальч. Як жыта сажнуць, астаецца арзыска. Кемялішкі Астр. Жыта жжалі, асталося арзыска. Быстрыца Астр.
АРЖЫШЧА н. 1. Тое ж, што і аржоння. Аржышча пасля жыта. Пагналі ў аржышча кароў. Кураполле Паст. На аржышчы кароў пасуць. Груздава Паст. 2. Кошанка з іржышча. Пойдзім аржышча складаць. Утрох злажылі аржышча. Ністанішкі Смарг.
АРКУШ м. Невялікі ліст паперы, стандартны кавалак шыферу і інш. Аркуш паперы. Аркуш шыферу. Чычалі Швянч.; параўн. польск. arkusz 'тж'.
АРМІЯ ж. Армія. Сын у арміі. Старое Сяло Зэльв. Владзюк гаспадарлівы, у арміі быў. Паляцкішкі Воран.
АРМОНІК м. муз. Гармонік. Армоніка купіў. Быстрыца Астр.
АРМОШКА ж. Тое ж, што і армонік. На армошку граў. Паляцкішкі Воран.
АРМЯК м. Верхняя вопратка з даматканага сукна. У маці яшчэ старынны армяк захаваўся. Беразіно Докш. Армяк доўгі. Саланое Віл. Армяк шылі мушчызне на начлех. Быстрыца Астр. Армяк парвалі. Армякі шылі. Ахрэмаўцы Брасл.
АРМЯЧОК м. памянш. да армяк. Надзенуць армячок і хораша. Саланое Віл. Армячок пашыў і добра. Мішневічы Шум.
АРНІК м. бат. Купальнік. Арнік — трава ад ран. Ністанішкі Смарг. Арнік жоўтым цвяточкам цвіцець, расцець каля
77 👁