ЗА ДЗВЕРЫ ВЫСТАВІЦЬ каго. Гл. ВЫСТАВІЦЬ ЗА ДЗВЕРЫ каго.
ЗАДЗЕЦЬ ЗА ЖЫВОЕ каго. Глыбока ўсхваляваць, каго ўпікнуўшы; у гутарцы закрануць справы, учынкі, напомніўшы пра непрыемнае. Шчапіліся сварыцца кума з браціхаю, чуць ні пабіліся, а потым кума задзела яе за жывое, сказала праўду. Браціха адразу сьціхла й слова ні сказала. Кунц., Кл. р. Маруся нічого ні казала, маўчала, толькі слухала. А як Пятрусь задзеў за жывоё, адразу, як чорт, на яе ўсьсеў, ні панаравіласё. Сав., Стаўб. р.
ЗАДЗІРАЦЬ ГАЛАВУ перад кім. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) перад кім.
ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) перад кім. Асудж., непав. Ганарыцца, важнічаць перад кім, праяўляць фанабэрыю ў адносінах да каго. Нешто мой сусет стаў задзіраць нос. Што ш, разбагацеў і з начальствам водзіцца. Сав., Стаўб. р. Пажыве трохі ў горадзе і тады йдзе па вуліцы й задзірае нос, краля такая. Мач., Бабр. р. Тоня, як стала рабіць у школі, та ўжэ гэдык задаецца, што страх. Задзярэ галаву й ходзіць як усё роўно на яе ўвесь сьвет глядзіць. Востр., Зельв. р. Я ўжо сьміялася кала вашых дзіўчат: «Гэта вы цяпер насы дзірацё— студзентачкі, а во пасьля распрадзяленьня як зашлюць во ў такую дзірэўню, як наша, у пук пойдзіць дзеўка. Ульян., Сен. р. Гэта ш яна нос дзярэ, гэта ш ёй роўні німа тут, кажа: «У мяне даўней было, і цяпер маю». Сав., Стаўб. р. Юзічыха старого ні губляя, свайго дзяржыцца, дзярэ нос. Там жа.
ЗА ДЗЯКУЙ. Задарма, бясплатна, без ніякай платы (рабіць што). Шыфір прывізла за дзякуй, ні плаціла. Ульян., Сен. р. Хто табе будзя рабіць за дзякуй, заплаці, цётка, зробім. Жац., Стаўб. р. Сват табе й за дзякуй загародзіць (плот), толькі трэба добра папрасіць чалавека, пачаставаць. Сав., Стаўб. р.
ЗАДРАЦЬ ДЫБДРЫ. Гл. ЗАДРАЦЬ ДРЫБДЗІ (дыбдры).
ЗАДРАЦЬ ДРЫБДЗІ (дыбдры). Іран. Памерці. Трэба хаваць грошы, бо як задзяру дрыбдзі, то ні будзя за што прысыпаць. Ліп., Вор. р. Учора шчэ гараў, а дзісь дыбдры задраў. Там жа.
ЗА ЖЫВАТЫ БРАЦЦА. Моцна і шчыра смяяцца, смяяцца ад душы. Зьбяруцца, бывало, на лузі й байкі
112 👁