ЗА ГАЛАВУ (за голаў, за вушы) УЗЯЦЦА. Жахнуцца, моцна здзівіцца, быць уражаным чым. Маруська за галаву ўзялася, калі паглядзела,— адны тройкі ў дзёньніку. Жац., Стаўб. р. Гэта ш забылася загнаць (свіней). А раніцаю ўстаю, зірк у акно — сьвіня ходзяць па пругмені! Аш за голаў узялася. Ас., Стаўб. р. Паглядзі, што с пасылкъй стала, ой-ой. Памідоркі пабіліся, пячэньня рассыпалася, каша стала, гурчыкі мокрыя. Есьлі б яна паглядзела на сваю пасылку, то б за вушы ўзялася. Ой-ой, напішу (нявестцы), каб больш ні слала. Ляўк., Арш. р. ЗАГЛЯДАЦЬ У БУТЭЛЬКУ. Часта піць (алкагольныя напіткі). Ты, мусіць, Віцік, часто заглядаяш у бутэльку? Кінь ты гэто, дзетак глядзі, бо прападзеш, ты ж за рулём сядзіш. Гор., Стаўб. р. Астаўсё на рабоці. Работа ні цяшкая, конь у руках, але ў бутэльку заглядая. Гэто ўжо нідобро. Сав., Стаўб. р. ЗАГНАЦЬ НА ТОЙ СВЕТ каго. Давесці да смерці. Такі чалавек быў, але што ш ты зробіш, хвароба яго загнала на той сьвет. Гор., Стаўб. р. Яе (цётку) дзеці на той сьвет загналі, ні слухалі яе, распусьціліся бяз бацькі. Сав., Стаўб. р. ЗАГНАЦЬ У АГЛОБЛІ каго. Прымусіць каго падпарадкоўвацца, слухацца. Гуляй, гуляй, а то скора ў школу пойдзяш, тады я заганю цябе ў аглоблі, карчом сядзець будзяш. Раўч., Пух. р. Ты мяне даўно ўжо ў аглоблі загнаў, камандуяш, як хочаш. А што я скажу, для цібе гэто пустое. Ст. Св., Стаўб. р. ЗАГНАЦЬ У ГРОБ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго. ЗАГНАЦЬ У ДАМАВІНУ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго. ЗАГНАЦЬ У ТРУНУ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго. ЗА ГОЛАЎ БЯРЭ. Гл. ЗА ГАЛАВУ БЯРЭ. ЗА ГОЛАЎ УЗЯЦЦА. Гл. ЗА ГАЛАВУ (за голаў, за вушы) УЗЯЦЦА. ЗАДАЦЬ ПАРЫ каму. Паграж. Моцна лаяць, сварыцца на каго. Куранёнык цыгая, сьвіньні крычаць. Ідзі, Мішка, кармі, а то Вульляна задасьць пары. Ідзі, парыбак. Ліцв., Карм. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁