ша некалі як сьпячэ пірох с тварагом, то ясі, за вушы не аццягняш. Гop„ Стаўб.. p. Саладуху с сырое мукі жытняе варылі. Салодзянька, смачна. За вушы ня аццягняш. Гр., Слуц. р. ЗА ВУШЫ УЗЯЦЦА. Гл. ЗА ГАЛАВУ (за голаў, за вушы) УЗЯЦЦА. ЗАВЯЗВАЦЬ СВЕТ к а м у. Гл. СВЕТ (рукі) ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) к а м у. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗЩЬ. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) УЦЯКАЦЬ. Не мець жадання сустракацца, бачыцца з кім; ісці не прама, а рабіць круг, каб пазбегнуць сустрэчы з кім. Думала, што падружым, па-сусецку жывучы, а замест той дружбы— сварка. Гэто ш ідзе кала плоту i кап слово сказала. То ні хачу яе й бачыць, за вярсту ціпер апходзіць буду, ні гляну. Жац., Стсіўб. р. Нашто ты ізь ей чапаісься? Яе ш нада за кіламетр апходзіць, іна ш дурная сусім. Я. Тур., Уш. р. Мы паетушкі малыя, як от дзе ў шкоду скаціна ўскочыць да асаднік застаня, то ўжо дасьць. Мы яго баяліся, уцякалі за кілометр. Сав., Стаўб. р. Убачыць того чалавека, што горо ім зрабіў, i за вярсту яго апходзіць, бачыцца зь ім ні хоча. Жац., Стаўб. р. Я яшчэ ў том лесі напалохалася, то й ціпер баюсё, абходжу за вярсту. Ас., Стаўб. р. Як пакажацца з-за тары прыкашчык, то мы, малыя, каровы па хвастах, па хвастах i ў ёлкі, уцякалі за вярсту, баяліся, кап каровы ні забраў. Веч., Стаўб. p. ЗАГАВОРВАЦЬ ЗУБЫ к а м у. Дакор. Пабочнымі размовамі наўмысна адцягваць ўвагу субяседнІка, хлусіць, гаварыць няпраўду. Вот перастань ты ёй загаворваць зубы, скажы праўду, што ні возьмяш С сабою. Зал. Стаўб. p. Антошча хітрая-хітрая, думая, зубы мне загаворыць. А я прамо сказала, кап доўго ні цягнулі i прывезьлі мне мукі, бо так яны й ні падумаюць прывесьці. Сав., Стаўб. p. Ня вер, зубы загаворвая: учоро казаў, што цэлую карзіну прывалок (грыбоў), а то німа. Ест, я ведаю, што ест. Жац., Стаўб. р. ЗА ГАЛАВУ (за голаў) БЯРЭ. Адчуваецца боль, баліць галава (ад ператамлення, стомленасці, зморана,сці i інш.). Гэдак цяшко ціпер вучыцца, за галаву бярэ, хай яно праваліцца тоё вучэнё. Хал., Стаўё. p. Печ выпалю, стаяк напалю, за голаў бярэ, ні магу пераносіць гарачыні. Там жа. Нека німагушчая я зрабілася, чуць што — бярэ за галаву, кладуся паляжаць. Сав., Стаўб. p
29 👁