Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
заварыў. Брыгадзір сказаў ехаць пад лес араць, a ён папёрся ў Мінск, трэба было да брата нечаго, а тут якрас камісія некая е праверкай прыехала. Гор., Стаўб. р. Тут некая каша зноў заварваецца, бо ранічкаю прыягджаў участковы, паклікалі бугалцяра i нетто доўго гаварылі. Там жа. От гэты Мар'ян заварыв кашу! Хватыть на п'ять годов грошыма расхлёбватыса. Вел., Пін. р. ЗА ВАЧЫМА. Не тут, не дома, далёка. I цэлы век гетак: ні рахубы (парады), ні рады, ні савета, ведама, за вачыма дзеці, ні дайці, ні даехаць. Гр., Слуц. р. ЗА ВЕЛБКІ ГРОШ. (За) добрым заработкам (гнацца). Штатная работа ў калхозі нарасхват. Хоць i ўставаць рано трэба, от, як даяркі, скажам, хоць i цяшко, але за велькі грош гоняцца. Сав., Стаўб. р. Пагнаўсё за велькі грош, много зарабляя, але здароўё слабаё, які ён зрабіўсё, гэты чалавек. Жац., Стаўб. р. Нявестка вельмі Ш дасужая. Яна перадавая ў калхоЗІ, робіць як матор, заўсюды на цяжэйшых работах, каб зарабіць, за велькі грош гоніцца. Там жа. ЗАВЕСЦІ КАМПАНІЮ з кім. Гл. КАМПАНІЮ ВАДЗЩ Ь (весці) з кім. ЗАВІДКІ БЯРУЦЬ к а г о. Зайздросціць каму. Гляну на Пятроўскае хлопцаў, завіткі бяруць, ото, дзеці: ні вып'я, ні пракурыць, зь людзьмі ўхорашо жывуць. Уродзяцца ш такія! Сав., Стаўб. р. Цябе завіткі бяруць? Hi прыбядняйся. I ты добро жывеш, німа чаго другім завідуваць. Ас., Стаўб. р. Аш завіткі бяруць, вот грыбоў назьбіраў, i палядзі якія — адзін у адзін. Дзе гэто ты хадзіў? Жац., Стаўб. p. Пагляджу на Маньчыных дзяцей—-бяруць завіткі, такія харошыя, паслушныя, ціхія, рабацяшчыя. Гор., Стаўб. p. ЗА ВУШАМІ ПІШЧЫЦЬ. Надта кіслая (пра страву). Наварыла ты сёнячы некай капусты, аш за вушамі пішчыць. Веч., Стаўб. p. А мой любіць! Навару капусты за'вушамі пішчыць, а ён есьць i хваліць, кажа, люблю. Cae., Стаўб. p. Гаркачэча, зялепуха, кіслата, за вушамі пішчыць, a яны ш 'ядуць (яблыкі), a вішаняк ні хочуць. Там жа. Пашлі ў лес па ягады, дак у Старом лесі Міша напаў на касьцянкі, а яны ш кіслыя-кіслыя, пішчыць за вушамі, а ён іх есьць, чорныя' (ягады) ні хоча, a гэтыя есьць. Там жа. ЗА ВУШЫ НЕ АДЦЯГНЕШ к а г о. Жартаўл. Вельмі смачная, вельмі падабаецца (ежа, страва). Баба на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпя, завушамі, марян, пять
23 👁
 ◀  / 321  ▶