Старонка 86
◀ / 321 ▶
ЕСЦІ НА ДВА БАКІ. Есці колькі хочаш і чаго хочаш (пра багацце прадуктаў і напіткаў). Яечкі ё (рэшата ета, што сеюць, мо дзісяткаў паўтары), яблычкі ё скрылёчкі (сушаныя), канпоцік вару, чай зь ягыд і яблычак. Еж на два бакі. Ліцв., Карм. р. ЕСЦІ НА ПОЎНЫ РОТ. Уволю, удосталь, колькі хочаш (есці). Памідоры родзяць у мяне, бо я саджу іх як ужэ стане цёпло, прымерно ў сярэдзіне мая. Такія вядроныя (ядраныя) родзяць і сьпеюць прэнтко. Летась дак я цэло лето ела іх на поўны рот, прадала можа пудоў з паўтара і яшчэ сабе насаліла цалу сяледзяўку. А сёлета як уродзяць дак ужэ намарыную. Ст. Дзяв., Слонім. р. ЕСЦІ ПРАСІЦЬ. Жартаўл., іран. Парваны, паношаны. Туфаль есьці просіць, занясу Адаму, наносьнік тут трэба. Пр., Стаўб. р. Калі будзяш там, ні забудзься купіць Мішку чаравічкі, бо гэтыя саўсім парваныя, есьці просяць. Там жа. ЕСЦІ ХЛЕБ з чаго. Гл. ХЛЕБ ЕСЦІ з чаго. ЕСЦІ ЯК НЕ Ў СЯБЕ (як у бочку). Асудж. Многа есці. Што гэто ты сягоньні ясі як не ў сябе? Мусіць, прагаладаўсё ці ў гасьцях павячэраць ні далі? Жац., Стаўб. р. Напусьціла гэтых парасят поўны двор, есьці ні набрацца. Ядуць як ні ў сябе. Сав., Стаўб. р. Татарыцкі той еў як не ў сябе. Зь Міра пакуль прыедзя, двакілёвую булку зьесьць! І абет само сабою. Там жа. Немач яго ведае, чаго ён такі худы. І есьць, здаецца, як у бочку. Мач., Бабр. р. Пасынак шкарлацінам балеў, і яму на галаву пала, быў як дурны. А есьць як не ў сябе. Хлеба тры булкі ўложыць, цэлу граду цыбулі пашчыпіць, а тады ўсю ночачку ня сьпіць. Пашці пяць гадоў так гурувала. Ляўк., Арш. р. ЕСЦЬ ХОД на каго, на што. Вялікі попыт на каго, на што. У гэтум году ест хот на сьвіня, руп сорак тры за кіло жывого весу плацяць, хто здае на базу. Сав., Стаўб. р. Пішучыя машынкі хто вязе, на граніцы не прапускаюць, а гэтыя арыфмометры дак у дзесяць рас дарошшыя, чым у нас. Ест хот на гэтыя «Фелікcы», страшны попыт там на іх. Там жа. А ці помніш ты, нек аднаго году была ў міне сьвіня чорная — вялізная-вялізная, можа два мэтры даўжынёй. Прывезьлі на базар (у Стоўпцы), мо пятнаццаць загатавіцяляў кала нас. Я рада-рада, што купцэ стаяць — ход будзя. І той рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 321 ▶