ная, раблю душы праслухаючы, на сонца пыглядаю. І так да абеда. Селі 'бедыць (абедаць). Яны лізь-лізь і вылязьлі з-за стыла. А я есьці хачу. Так і вылязла галодная. Хлеба жалелі. Уміраць буду — ні забуду. Ліцв., Карм. р.
ДУШЫЦЦА СА СМЕХУ. Смяяцца цішком, употай. Нічога ні ведая сам, але хітры, ўсё пытая ў другіх. Едзем міма лубіну адзін рас. «Што гэта?» — пытае. Кажу: «Боп». Эх, той саскочыў і давай рваць. А я душуся са сьмеху. Бял., Лаг. р. Сабраласё много й дзяўчат, і хлопцаў, сьмяюцца, рэжуцца (вяселяцца), хто анікдот раскажа, а Пятрусь дак той майстар на гэто. Калі скажа што, душацца са смеху, вот скажа. Сав., Стаўб. р. Прылегла на канапку, а дзеці ў хаці са сьмеху душацца, нешто ш весяло ім стало. Там жа.
ДЫБДРЫ ЗАДРАЦЬ. Гл. ЗАДРАЦЬ КАПЫТЫ (дрыбдзі, дыбдры).
ДЫМ ПУСКАЦЬ У ВОЧЫ каму. Непав., незадав. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Прыйшоў ён да міне й пачаў гэта расказваць, а я зразу ўцяла (зразумела), што дым пускае ў вочы. Гор., Стаўб. р. Кінь пускаць дым у вочы, ні брашы, скажы, дзе грошы падзеў? Зал., Стаўб. р. Слухай ты яе — дым у вочы пуская, хваліцца, аткуль у яе тыя дастаткі, хто ёй заробіць?! Сав., Стаўб. р.
ДЫХТУ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДЫХТУ.
ДЭКА Ў ДЭКА. Зусім дакладна, грам у грам, якраз. Не глядзі, што навукі невялікай. А пашла я рас браць цукяр у магазін — нібось, ні перадасьць, якрас адважыць, дэко ў дэко (ад грэч. deka — дзесяць: дзесяціразовае павелічэнне меры вагі, тут — дзесяць грам). Сав., Стаўб. р. Цяпер перавешваюць у амбары, тоны жыта вызначаюць, збожо ўсяко. У нашай кладовай каб добро перавесілі, было п тоны паўтары-дзьве лішняго, дэко ў дэко ні зробіш. Там жа.
Е
ЕЗДЗІЦЬ ПА КАЛЯДЗЕ. Гл. ХАДЗІЦЬ (ездзіць) ПА КАЛЯДЗЕ.
ЕСЦІ ДА ДЗЮБКІ. Есці ўволю толькі тое, што падабаецца. Цяпер ядуць да дзюбкі, мяса, сала ні хочуць есьці, выдумляюць прысмакі: канпот, юшачку, макароны. Ліцв., Карм. р.
80 👁