Старонка 83
◀ / 321 ▶
ўбіўся. Кубарам паляцеў й духу ні ўказаў. Сав., Стаўб. р. Іван Юрчыкаў вазіў гной на трактары. Іх двух было, але той быў бліжай к барту, а гэты ззаду стаяў. Трактар як рвануло, ён упаў і духу ні ўказаў — сатрасеня пазваночніку палучыласё. Там жа. Антонік як лясьня таго сабаку некім прэнтам, той і духоў ні ўказаў, забіў на месцы. Жац., Стаўб. р. ДУША БАЛІЦЬ (заходзіцца). 1. Адчуваць унутраны неспакой, душэўныя пакуты; непакоіцца, трывожыцца. Усе кажуць, красівы, добры хлопяц Манін. С твару то ён нічого, а ў сярэдзіні то, напэўно, чорно. І маччына душа баліць, што дзяўчо харошаё, маладоё і такую поскуць сустрэло. Падг., Кар. р. А якія рублі й засталіся (гутарка ідзе пра царскія грошы), дык ляжаць у кухры. Як гляну — душа заходзіцца: то ш мой пот і сьлёзы, не даядаў, складаваў па капейцы, кап купіць зямелькі. Януш., Лаг. р. Ні было п то мацярынско сэрцо — много ў мяне дзяцей, але па ўсіх душа баліць. Каз., Слонім. р. Я ўжэ казала, кап ехаў куды, можа хоць і шкада было п, ды душа так ні балела п. Пад., Дзятл. р. Пагляджу на ету бульбачку, душа баліць. І бульбачка харошъя была б, а травой зъръсла, драбноцьце. Ляўк., Арш. р. 2. Быць моцна ўзрушаным ад раптоўна пачутай непрыемнай навіны. Я йду насустрэчу, а мне кажуць: «Твой сын у немцах». Мне й душа зайшлася, а ўсядно йду, думаю, буду біцца да сьмерці, кап сваё дзіця вызваліць ат фашыстаў. Сіц., Пух. р. ДУША ВОН з каго. Гл. ДУХ (духі, душа) ВОН з каго. ДУША ГАРЫЦЬ. Гл. ДУША РВЕЦЦА (гарыць). ДУША ЗАХОДЗІЦЦА. Гл. ДУША БАЛІЦЬ (заходзіцца). ДУША КРЫВЁЙ ЗАЛЯТАЕ чыя, у каго. Гл. СЭРЦА АБЛІВАЕЦЦА КРЫВЁЙ чыё, у каго. ДУША РВЕЦЦА (гарыць). Жаласн. Моцна перажываць, смуткаваць, хвалявацца (з прычыны гора, няшчасця, бяды). Душа рвецца, гарыць агнём, ні магу перажываць. Што ш ты думаяш!? Пахаваць кармільца. Сав., Стаўб. р. У міне душа гарыць, на яго гледзячы. Да чаго давесьці чалавека! Кап ішоў с хаты па людзёх кусок хлеба прасіць! Гор., Стаўб. р. ДУША Ў ДУШУ. Вельмі добра, дружна (жыць), у поўнай згодзе. Жывуць яны душа ў душу, аш міла гля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶