Старонка 82
◀ / 321 ▶
дзесяць, духі займая. Да гэто году ашчэ так ні было. Там жа. Лець пат гору ўсьпёрлась, духі запораіць. Ляўк., Арш. р. ДУХІ ПАДЦЯГЛО каму. Гл. ДУХІ ПАДЦЯГНУЛА (падцягло) каму. ДУХІ ПАДЦЯГНУЛА (падцягло) каму. Спаў з цела, схуднеў хто. Ты харошая, Анэлька, вочкі чорнянькія, носік востранькі. А твой Уладак — стары, сівы, барада, духі паццягло. Бяльм., Брасл. р. Які той Эдзік зрабіўсё? Кепско жыве з бацькамі, а труднавато, худы, страшно глядзець, духе паццягнуло. Гор., Стаўб. р. 2. Прагаладацца, хацець есці. Рано ўстала, паехала ў Стоўпцы, ні пасьнедала з дому й там ні прышлосё, дак духе паццягнуло. Галодная прыехала, ледзьве прыехала. Сав., Стаўб. р. Карова прышла галодная, паццягнуло духе, трэба даваць што, бо саўсім запусьціцца. Жац., Стаўб. р. ДУХОЎ БАЯЦЦА каго. Гл. ДУХУ (духоў) БАЯЦЦА каго. ДУХОЎ НЕ ЎЗВЕСЦІ. Не магчы ўдыхнуць паветра. Я ні магу ня еўшы — духоў ні ўзьвяду, пад'ем, а тады галашу (па пакойніку). А Ніна яды ні спытаець, вады пап'ець і галосіць. Ульян., Сен. р. Да гэто году мяне ашчэ так ні хапала, а гэта ўжэ добра бярэ. Часам як схопіць, як сьцісьня пат грудзьмі, дак духоў не ўзьвесьці. Гр., Слуц. р. ДУХОЎ НЕ ЎКАЗАЦЬ. Гл. ДУХУ (духоў) НЕ ЎКАЗАЦЬ. ДУХУ (духоў) БАЯЦЦА каго. Вельмі баяцца каго. Муш гэдакі злы, яго духу баяліся й яна, й дзеці. Пр., Стаўб. р. Ці так жа жылося, як цяперя? Тады духу баяліся бацькі ці маткі. Раб., Слаўгар. р. Мы яго духу баяліся, гэдакі ён сярдзіты быў. Сав., Стаўб. р. Некалі бацько як дасьць — хто куды, духоў яго баяліся, а цяпер і бацьку на ты заве і ні слухая. Там жа. Ці матка гаворыць, ці кляне, ці просіць — дачка ні шманае, прывыкла да маччынаго крыку. А бацькавага духу баіцца. Во, хай што закамандуя, мамэнт зробіць, ні будзя агрызацца, як з маткай. Там жа. ДУХУ НЕ БУДЗЕ чыйго, дзе. Гл. НАГІ (духу, панаху) НЕ БУДЗЕ чыёй, дзе. ДУХУ (духоў) НЕ ЎКАЗАЦЬ. Раптоўна, неспадзявана памерці. Іван равесьнік Фэлюся, а во зваліўся й
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶