Нас ні было дома, а куры паўлазілі ў агароччык і давай грэпціся. Як уляцеў Коля, як даў ім пытлю, ляцелі прас плот, нарабілі вэрхалу на ўсю вуліцу. Сав., Стаўб. р. Маруся як завінецца, дае пытлю Ані, а тая аш мрэ за гулямі, прас акно ўцякла ў клуп. Там жа. Падзем, Танячка, падзем, а то бацько дасьць нам пытлю, казаў, каб доўго ні бавіліся. Там жа.
ДАЦЬ ПРАВОДНАГА к а м у. Даць падарунак на развітанне, падараваць гасцінец (маладой). А як ужо дагаварыліся пра пасах, дык насыпаяць бутэльку жыта й абвязаваяць яе поясам, а тады прашчаюцца. Маладая праводзіць маладога й сватоў, а малады даець ей праводнага — рубля ці, як даўней, два злоты. Пал., Мядз. р.
ДАЦЬ ПРЫКУРЫЦЬ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ПРЫКУРЫЦЬ к а м у.
ДАЦЬ ПРЫПАРКУ к а м у. Пакараць каго, набіць, моцна ушчуць. От сёньня Ліда дала прыпарку Марусінай Тані! Калі-то запарушыла, усю дарогу раўла. Сав., Стаўб. р.
ДАЦЬ ПЫТЛЮ к а м у. Гл. ДАЦЬ ПЕРЦУ (пытлю, тарганцу) к а м у.
ДАЦЬ РАДАЧКІ. Гл. ДАВАЦЬ (даць) РАДЫ (радачкі) к а м у.
ДАЦЬ РАДЫ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) РАДЫ (радачкі) к а м у.
ДАЦЬ РОСПУСТ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ПАТОЛЮ (роспуст) к а м у.
ДАЦЬ ТАРГАНЦУ к а м у. Гл. ДАЦЬ ПЕРЦУ (пытлю, тарганцу) к а м у.
ДАЦЬ У ЛАПУ к а м у. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у.
ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) к а м у. Асудж. Даць хабар каму. От, Аньцік, калі ні дасі ў руку, то й будзя дома сядзець, ні пусьцяць с калхоза. Гор., Стаўб. р. Бацько, мусіць, дагадзіў, сунуў некаму ў лапу, бо німа дома, паступіла на радзіятарны завот. Ас., Стаўб. р. Вазілі сьвіней здаваць на базу. А што там робіцца! Людзей много, вочараць, а прымаць ні хочуць, глядзяць, ці сытаё (свінчо). Калі ў руку дасі, то добро запішуць, больш і заплацяць. Гал., Стаўб. р. І Мішка, калі ў лапу суняш, то даставіць, прывязе й накажа — едзь забірай (гарнітур), а калі не, то й будзяш хадзіць гот, а ні купіш. Раёў., Стаўб. р. Былі ў Мінску нашы, шукалі таго целя
87 👁