мокры й пішчыць, як гарыць. І нідобро, як ест, бо тады людзям чужыя дрова вочы колюць. Сав., Стаўб. р.
ВОЧЫ МАЗОЛІЦЬ к а м у. Гл. МАЗОЛІЦЬ ВОЧЫ к а м у.
ВОЧЫ НАВЕРХ ЛЕЗУЦЬ. Адчуваць вялікае фізічнае напружанне ва ўсім целе. А прыдзе лето, жнеш, жнеш. Да пот ліецца, вочы наверх лезуць, піць хочацца. Але ш пан стаіць з бізуном і крычыць, падганяе. Іскр., Кл. р.
ВОЧЫ ПАРОЦЬ к а м у. Высмейваць, асуджаць. Чэся маднюся (модніца) ў мяне. Часам кажу: «От дачка мая, я табе купіла жакетачку, будзяш насіць хоць на работу». А яна: «Што, мамуся, мне ш людзі вочы папоруць, ні модная». Сав., Стаўб. р.
ВОЧЫ ПАСТАВІЦЬ. Гл. ПАСТАВІЦЬ ВОЧЫ.
ВОЧЫ ПРАГЛЕДЗЕЦЬ. ГОЧЫ ПРОДЫВЫТЫ. Пільна ўглядацца, з нецярпеннем чакаючы з'яўлення каго. Прызнацца, думала, ён (сын) прыедзя, мне з гэтымі мушчынамі трудно ладзіць. Вочы прагледзела, а ён бач, як едзя. Але я больш яго чакаць ні буду. Як марос лопня, адразу закалю. Сав., Стаўб. р. А Максымко то мій ужэ гэтакій хлопэць буў, шо всі завыдовалы. На гулыці дывкі всі гочы продывылы на ёго, а вын зо всімы однаков буў, ны було в ёго ны ліпшых, ны гіршых. Заточ., Драгіч. р.
ВОЧЫ ПРАМЫЦЬ. Гл. ПРАМЫЦЬ ВОЧЫ.
ВОЧЫ РАЗБЯГАЮЦЦА. Хто-небудзь не можа засяродзіцца, сканцэнтравацца на чым з прычыны разнастайнасці ўражанняў. А ў лаўках што робіцца! Колькі там канапаў, крэслаў, шафаў з люстэркамі! Аж вочы разьбягаюцца. І ўсё ж бяруць людзі, грошы маюць і не шкадуюць, трацяць. Ракав., Нясв. р. Цяпер нек і моды німа вышываць. А бывало, як прыеду я ў Мінск да дачкі (жыла ў інтэрнаці), вочы разьбягаюцца ад вышывак. Адна накрывачку вышывая, другая — падушачку, трэцьця — яшчэ што. А ўзоры ўсё неаднакія. Вочы разьбягаюцца. От красата! Сав., Стаўб. р.
ВОЧЫ СЛУПАМ (слупа) СТАЛІ. Позіркам выразіць здзіўленне або жах. У яе аж вочы слупам сталі, калі глянула яна на того Віціка. Сав., Стаўб. р. Спужала мяне жаба. Ідзе, як карова, отэтака о. Зроду ні бачыла гетакае жабы. Ні скача, а паўзе вялікімі шагамі. У мяне аж вочы слупа сталі, дальбох праўда. Гр., Слуц. р.
89 👁