Старонка 33
◀ / 321 ▶
зав там всіх, хто булі, хто різав того ясэля (ясень). Бот., Пін. р. БРАЦЬ (узяць) НА ЗУБ што. Каштаваць, браць у рот што. Учоро ехалі кала жыта, бралі на зуп, па нядзелі ўжо запусьцяць камбайны, казаў. Сав., Стаўб. р. Ішла сьцежачкаю, сарвала вароніно жыто, брала на зуп. Цьвёрдзянько ўжо. Там жа. БРАЦЬ (узяць) НА КАНТ каго. Дакараць каго, сварыцца на каго. Мяне некалі мой як возьмя на кант — і ні смашно, і ні салёно, і ў хаці брудно, а хай бох крыя, вот чалавек быў сварлівы, як тая баба, ні раўнуючы. Веч., Стаўб. р. Я на яго пакрыўдзілася, ён больш да міне ні пад'едзя. Узяў вясной пяць мяхоў картофлі, яшчэ бутылку «Зьверабою» выпіў і хоць бы рубель які даў. Ото браў на кант мяне Эдзік за тыя картофлі. Гэто мне навука. Сав., Стаўб. р. Ліпця бярэ на кант матку, але й баіцца, каб ні памерла. То ні гэдак, гэто ні так, бярэ на кант і бярэ. Там жа. БРАЦЬ НА ЛІСІЦУ (на шрубы). Выпрамляць сцяну будынка драўлянымі плашкамі. Зіма йдзе, хата раскідаяцца, вецяр сьвішча, трэба нешто рабіць. Можа ўзяць на лісіцу, то цяплей будзя, і пастаіць якіх гадоў колькі. Сав., Стаўб. р. Выпучылася сьцяна, на лісіцу трэба ўзяць. Там жа. Сьцяну трэба на лісіцу ўзяць, а то нешто пучыцца, немач яе ведае чаго. Жац., Стаўб. р. Гінчый раз у хаты стінка можэ выгнутыс, то тогді быруть на шрубы. Крыв., Іван. р. БРАЦЬ НА ПРЫМАКІ каго. УЗЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Я вашага Віціньку бяру на прымакі. Ульян., Сен. р. Задумала ліса ўзяць ката к сабе ў прымы — будзя свой хазяін, ні трэба будзя нікога прасіць, нікому кланяцца. Арэш., Бяр. р. БРАЦЬ НА ШРУБЫ. Гл. БРАЦЬ НА ЛІСІЦУ (на шрубы). БРАЦЬ У ПАЛЕТНІКІ каго. Наймаць, запрашаць на работу тэрмінам на лета, да пакроваў. Шчасьлівы, каго бралі ў палетнікі, да пакроў, быгач якей. Чылавек дваццаць пяць-трыццаць бралі, астальныя глядзяць праз вароты. Ліцв., Карм. р. БУДЗЕ ВІДАЦЬ. Стане вядома ў далейшым. Жні, сынок, не лянуйся, а прыдзе тато, будзя відаць. Пойдзяш сабе можа пакупаясься на возяро. Сав., Стаўб. р. Ты ўжо скарэй да работы. Ідзі трохі паляжы, пачытай г'азэ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 321 ▶