чыцца, піша пісьмо: «Німа ні 'ткога пісьма, саскучаюсь, наплачуся са скукі, пішыце». Ліцв., Карм. р.
ЯК МАЕ БЫЦЬ. Добра, належным чынам. Прыіхав сэквэстратор і опысав за податкы тэлушку і кухор (дочка тогды ў пэрвый клас ходыла). Я продала і коровку, і свынчо оплачваты податок, усё оплотыла як мае буты. Бот., Пін. р. Зайшлі ў магазін, прапусьцілі па чарцы, а дзе чарка, там і дзьве. Набраўся я як мае быць, добра што па дарозе чалавек надарыўся, а то б і дамоў не трапіў. Рак., Вал. р. І тады ш такога дабра ня елі, як цяпер. А пасьцілі ш, у пост, бронь божа, скаромнага зьесьці. Нацярэбісься цыбулі, нішчымнае бульбы як мае быць і пашоў. Ляўк., Арш. р.
ЯК МАЦІ РАДЗІЛА (нарадзіла). Зусім голы. К нашаму суседу нявестка прыехала. Хочацца мне паглядзець. Пашла я паўс плот памаленьку. Аж яна ляжыць на гумне (на пругмені) як маці радзіла, загарае. І хлопчык пры ёй. Стала мне стынна, я назат, назат. Бял., Лаг. р. Нас разьдзелі, пастрыглі, волас зьнялі, і тады канваіры забралі і як сталі гнаць, божа ты мой мілы! Як сталі нас гнаць па той гразі, па такім дажджы, дождж са сьнегам, голых як радзіла маці. Ну й кіломятры тры, а можа й болій гналі. Ухв., Кр. р. А іна кажа: «Я ні палезу, я голая, як мяне маці радзіла, схадзі дамоў і прынясі мне адзежу». М. Ст., Бар. р. Пабіў целяфон, вокна пабіў, нагавіцы, рубашку скінуў, голы як маці радзіла лятаў па месьця (мястэчку) і біўса. Гр., Слуц. р.
ЯК МОКРАЕ ГАРЫЦЬ. Незадав. Нехаця, павольна, марудна (рабіць, ісці і інш.). А, што яны там перадалі моцно? Сядуць, гавэндзяць, кураць, а робяць як мокрае гарыць, абы дзень прайшоў. Сав., Стаўб. р. Да таго ш гультайка. Палядзіш на яе, гэдака здаравенна, а як пачне што рабіць, то як мокрае гарыць. От даў бог жонку. Кунц., Кл. р. Трэба трошкі скарэй рабіць. А то скрабесься як мокраё гарыць. Сав., Стаўб. р.
ЯК МЫЛА З'ЕЎШЫ. Незадав. З пачуццём унутранага незадавальнення, з горыччу на душы. Янка будзіць казаць ёй: «Знакомся, мама». Дык яна (мама) не разьбярыся дый ляпні: «Гэта Таня, мусіць» (Ён раней усё як прыедзіць дамоў, дык казаў, што зь нейкай Таняй жаніцца зьбіраецца, дык матка сьмела й сказала так.) Янка неяк замяўся, замяўся ды кажыць: «Якая ж табе, мама, Таня, гэта ж Люда». А гэта Люда стаіць як мыла
84 👁