чысьцютка павыганяў с хаты: і бацьку, і маці, а ўжо жонцы беднай — дык як таму кату ў мяшку. Язн., Віл. р.
ЯК КІНУЦЬ ВОКАМ. Гл. ЯК ВОКАМ (глазам) СКІНУЦЬ (кінуць, зглянуць).
ЯК КОЛАС (адзін). Гл. АДЗІН (адна, адно) ЯК КОЛАС.
ЯК КОНЬ РАЎЦІ. Непав. Моцна, голасна плакаць. Сын у Іўі вучыўся, здумала я, занясу мяса. А дарога такая паганая. Прышла, а яго німа. То казала сястра, як конь роў, як сказала, што ты была: «Да яна замарылася, да яна ш хвора». Каг., Лід. р. Іду вуліцаю, чую: нехто плача. Зайшла ў хату, а іхні меншы сядзіць сярот хаты і раве як конь. «Чаго гэто ты?—пытаюсё. «Дзе мая мама?» — крычыць і раве, раве як конь. Жац., Стаўб. р. Аксанку тую распусьцілі, што баба рады не дасьць. Як будзя ёй сямнаццаць, яны будуць раўці як коні ат той дачкі. Шчэ можа й раней, як сямнаццаць. Сільная бута, разбэшчаная страшно дзеўчынка. Сав., Стаўб. р.
ЯК КОТ З САБАКАМ. Варагаваць, пастаянна, часта сварыцца з кім. «А яны вот пажаніліся й жывуць».— «Як яны там жывуць, як кот с сабакам». Н. Тур., Уш. р. Бачыш, паміш сабою жывуць як кот с сабакам, а на людзях здаецца, што ўсё добро. Мач., Бабр. р. Чаго ж гэто ты зь ім як кот с сабакам, трэба нек мірыцца, брытко ад людзей. Хал., Стаўб. р.
ЯК КОТ З САЛАМ. Выхваляцца чым, імкнуцца выклікаць зацікаўленасць каго. Волька, мая шваг'ерка, помню, купіла ясёнку ў Міры, цэлы дзень насілася зь ёю па вёсцы як кот с салам, хоча, кап усе бачылі, што яна купіла. Жац., Стаўб. р. Мішку Дуся купіла новую рубашачку, адзеў адразу і носіцца па вуліцы як кот с салам: «А мне мама рубашку купіла новую!» Сав., Стаўб. р.
ЯК КОТ НАПЛАКАЎ. Вельмі мала. Паехала ў Клецак, то тое купіла, то сёе, ужэ ў німа. Ведама, грошай тых як кот наплакаў. Кунц., Кл. р. Маленячка заметачка ў «Прамені» (раённай газеце), адно некалькі раткоў. Як кот наплакаў той заметачкі, але ш слава. Сав., Стаўб. р.
ЯК КУКАМІ ЗБІТАЯ. Пра жанчыну, якая добра выглядае, моцная, здаровая. «Я ўчора Ларысу відзяла ў крамі. Як кукамі зьбітая».— «А што ёй апходзіць — яна жывець за мужыком». Н. Тур., Уш. р.
ЯК КУЛЁМ НА ДНО. Знік, ні слуху ні духу. Прышле пісьмо, атпішыш, і тады як кулём на дно. А тады саску
79 👁