бох прыбраў. Пар., Слонім. р. У маёй сястры пяцёра дзяцей было, а жывуць тры хлопцы й дзяўчынка, анно бох прыбраў. Бял., Лаг. р. Якія толькі хваробы ё на сьвеці, ўсімі я перахварэла: ззамаладу анны, на старась другія ўваліліся. Нервы, пахавая грыжа, жалудак баліць, есьці нічога ня можна. А вот жа жыву, бох ні прыбірая. Там жа. У мяне была дзеўчына радзілася з канвульсіямі. Яе і ў Маскву дзевір вазіў, я і ў Віціпска, я і ў Оршу — нідзе помачы ні было. А есьці сядзіць — хунт хлеба ўложыць. Шэсь гадоў гурувала і дзіця і я зь ім, то, паверыце, мо й грэх, але прасіла, хай бы бох прыняў. Ульян., Сен. р.
БОГУ ДУШУ АДДАЦЬ. Гл. АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ.
БОРУХІ ВАДЗІЦЬ. Жартаўл., іран. Драмаць седзячы. Сусет наш, бывало, прыйдзя на вячоркі і цэлы вечар борухі водзіць. Сав., Стаўб. р. Сабраліся ўчоро ў сусеткі, доўго сядзелі, то хто гаворыць, хто целівізар глядзіць, а хто й борухі водзіць. Там жа. Ідзі, сьцялі дзецям, Марынка ўжо борухі водзіць, набегалася за дзень, дзе яе ні было. Там жа. Пашла вечарам да дзяцькі пасядзець, надаело дома быць. Цётка картофлі абірая, малы сьпіць, дзядзька тожа водзіць борухі, намёрзься за дзень на рабоці. Там жа.
БОЧКУ КАЦІЦЬ (скаціць) н а к а г о. Рабіць шкоду, кепства каму. Пойдом з ёю двох да жном, да на нывістку запысвала, да зробылы ее стаханоўкою, да пысалы, така й така выжала много сотык, да помогала ёй всячэскы, а вона тэпэр бочку котыть на мэнэ. Як жо гэто так? Шчо гэто за ўстава така? Бот., Пін. р. Марыся на Купрыяна давно бочку котыть. Вел., Пін. р.
БРАЦЦА ЗА ДЗЯЖКУ. Прымаць меры да пакарання, палохаць (дзяцей). Майго хлопца навучылі лаяцца, з вуліцы навучыўся. Я ўгаворваў, угаворваў, не слухае, прышлося брацца за дзяшку. Бял., Лаг. р.
БРАЦЦА Ў ДУЖКІ (у борушкі). Мерацца сілаю, дужацца, барукацца. Мой дзядуля сем гадоў меў, а ўжо ганяў скаціну ў поля. Зьбяруцца дзеці й бяруцца ў душкі, дык мой дзет усягды паваліць. Вар., Докш. р. Ён жа сільны-сільны. У борушкі браўся тут з мушчынамі, дык усіх чыста абваліў. Язн., Віл. р.
БРАЦЬ (узяць) ГРЭХ НА ДУШУ. 1. Несці маральную адказнасць за злачынныя ўчынкі, дзеянні каго. Пры
93 👁