БІЦЬ ЛЫНДЫ. Гл. ЛЫНДЫ (бабкі) БІЦЬ (абіваць). БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОГІ. Незадав. Стаміцца, змарнавацца ад доўгай хады, беганіны. Чаго туды хадзіць, біць ногі? Сам прыймчыць, калі прыпрэ. Сав., Стаўб. р. Я ногі адбіла, ходзячы к вам і па братавую, хачу ш сабраць невялікія госьці. Буду злаваць на свата, як ні прыдзя. Там жа. Учора хадзіла ў ягады, адбіла толькі ногі, німа ні халеры. Там жа. Увосень было ў суседа вясельле, то я на сталы падавала, гэтак адбіла ногі, тры дні ляжала потым. Кунц., Кл. р. А па ягадкі ні пайду. Баба Ярошыха хадзіла, гаварыла, няма. А пайсьці так, попусту, толькі ногі зьбіць, ня дзела. Ліцв., Карм. р. Ціперачы бувае паляўнічы праходзіць цалюсенькі дзень, а нічога нат ні ўбачыць, толькі ногі наб'е. Мул., Дзятл. р. Прышлі з поязда ўночы, стаміліся, паадбівалі ногі, а цяпер сьпяць усю раніцу. Гор., Стаўб. р. Прыехаў пазнавато і адразу — у грыбэ. Дзе тыя грыбэ яшчэ! Ногі толькі паадбівая. Там жа. БІЦЬ ЯЗЫКОМ АБ ЗУБЫ. Непаш. Гаварыць абышто, без толку, балбатаць. Ён ніколі толкам нічога ні сказаў, толькі б'ець языком аб зубы. Ульян., Сен. р. БЛІЗКІ СВЕТ. ЗА БЛІЗКІ СВЕТ. Далёка. Блізкі сьвет! Дзе той Казіняц, а трэба зайсьці й прыйсьці, дык і рабіць німа калі. Хадзіў за блізкі сьвет пятнаццаць год, то дзе тоя здароўя цяпер будзя. Кав., Старадар. р. Цэла лета аж да'восені хадзіла ў вецьце ў Дзятлаўку, за бліскі сьвет, дзе секлі бярэзьнік. Сял., Маладз. р. Гэта ш трэба бліскі сьвет ісьці на музыкі, а ён жа павіхрыўся (папёрся) на тыя вечаркё. Востр., Зельв. р. БЛУД НАЙШОЎ на каго. Ашаламіцца, заблудзіцца, страціць арыентацыю. Мне галава балела, лягла на печы, блуд найшоў, кажу: «Сонька, палі сьвет, ня зьлезу». Сял., Маладз. р. Дэсь на мынэ някый блуд найшов, ходжу по тых корчыках і ныяк нэ доб'юсь куды йты. Сім., Драгіч. р. БОГ КРЫЎ. Жартаўл. Няма. Хачу капусты наварыць, а патсмажыць німа чым — сала бох крыў. Трэба будзя хоць у Марусі пазычыць с кусочак. Сав., Стаўб. р. Той гот так поўна яблык было, а цяпер крыў бох. Гр., Слуц. р. БОГ ПРЫБРАЎ (прыняў) каго. Памёр. Дзеці як боп, адно за адным пасыпаліся. Было пяцёро, але трое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁