Старонка 308
◀ / 321 ▶
язык мае. Ей ні трэба давяраць сакрэтаў, усе ўведаюць. Веч., Стаўб. р. ЯЗЫКОМ БРЭНКАЦЬ. Гл. МЯНЦІЦЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫКОМ МАЛОЦЬ. Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ. ЯЗЫКОМ МЯНЦІЦЬ. Гл. МЯНЦІЦЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫКОМ ТРАПАЦЬ. Гл. МЯНЦІЦЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ЯЗЫК ПРЫКУСІЦЬ. Замоўкнуць, устрымацца ад выказвання. Адзін рас сабраліся мая сьвякроў і Гэльчына і гавораць аб нявестак. Гэна пра мяне, а тая пра сваю, а я палю гарот і ўсё чую. Абінна мне стала неяк, але вадзіцца (сварыцца) не пойдзеш, цярпіш, язык прыкусіўшы, думаеш толькі: «Хай табе бох усё аддасьць». Язн., Віл. р. ЯЗЫК ТРЫМАЦЬ ЗА ЗУБАМІ. Гл. ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. ЯЗЫК УСУНУЦЬ куды, у што. Гл. УСУНУЦЬ ЯЗЫК куды, у што. ЯК АБ (у) СЦЕНКУ ГАРОХАМ (абухам). Незадав., дакор. 1. Сказаць што недарэчы, «ляпнуць» не тое, што трэба. Няма, кап што да толку сказала, от ляпне як у сьценку абухам. І не маленькая ўжэ ш, замуш скора аддаваць. Кунц., Кл. р. 2. Не рэагуе, не звяртае ніякай увагі на што сказанае. Што п ты яму ні гаварыў, як бы ні прасіў, ні паслухая, як ап сьценку гарохам ўсё роўно. Жац., Стаўб. р. Казала ш табе: «Купі хлеба, а то ні будзя на вячэру». От дзіцятко, як у сьценку гарохам: ты яму гавары, а ён сваім заняты. Сав., Стаўб. р. ЯК АНУЧАЮ ПА ЗУБАХ каму. Непав. Раптам з'едліва сказаць, напомніць каму пра нешта непрыемнае. Ня ўсьпеў Петрашэўскі вярнуцца (адбыць пакаранне), а яму, як анучаю па зубах: «Рано ш ты вярнуўсё, яшчэ жыто ні пасьпело». Сав., Стаўб. р. ЯК АСІНАВЫ ЛІСТ (дрыжыць, калоціцца, трасецца і інш.). Вельмі моцна (дрыжыць, калоціцца, трасецца і інш. ад хвалявання, страху, холаду і г. д.). Пабудзяць рана, яшчэ й сонца не ўзышоўшы, гнаць у поле кароў пасьці. Босы бегаеш па расе, холадна, дрыжыш як асінавы ліст. Гар., Маладз. р. Прыбягая тая Янка і калоціцца як асінавы ліст. «Чаго гэто ты?» — пытаюсё. «Спалохалася ў лесі. Нехто гнаўсё за мною». Сав.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶