Стаўб. р. У яго ні было чаго на плечы нацягнуць, ён от што ў пасьцелі то ў касьцелі. Сав., Стаўб. р.
ШТО ШЧЭПКА ВЫСАХНУЦЬ. Гл. ЯК (што) ШЧЭПКА ВЫСАХНУЦЬ.
ШУКАЦЬ ЯК МАМОН ПІПКУ. Дарэмна, марна шукаць што, не бачачы, што тое, чаго шукаеш, знаходзіцца пад рукамі, тут жа. Што ты шукаеш яе (шапку) як Мамон піпку. Вунь жа яна вісіць на сьцяне! Не бачыш, ці табе засьляпіла? Н. Тур., Уш. р.
ШЫЛА Ў МЯШКУ НЕ СХАВАЦЬ (не ўтаіць). Немагчыма ўтаіць, замоўчаць якую-небудзь непрыемную справу, учынак. Помніш, як быў пажар раз летам у сяле? Дак жа кажуць, што знайшлі таго, што іх патпаліў. Цяпер жа гэдак, шыла ў мяшку не ўтоіш. Праз гот, праз два, але ўсё роўно знойдуць. Кунц., Кл. р. Раскрылася тая пакража ў калхозі, як жыто кралі. Як жа, сягоньні шыла ў мяшку ні схаваяш. Сав., Стаўб. р.
Я
ЯЗЫК АДНЯЛО каму. Гл. МОВУ (язык) АДНЯЛО (заняло) каму.
ЯЗЫК ВЫСАЛАПІЎШЫ. Гл. ВЫСАЛАПІЎШЫ ЯЗЫК.
ЯЗЫКАМІ МАЛОЦЬ. Гл. МАЛОЦЬ ЯЗЫКОМ.
ЯЗЫК ДА КІЕВА ДАВЯДЗЕ каго. ЯЗЫК КІЕВА НАПЫТАЕ. Калі будзеш пытацца, як прайсці (выйсці, праехаць і г. д.) куды, то абавязкова дазнаешся. Пяць гадоў не бачыла дачкі свае, а яна ж недзе за Масквою. Трэба паехаць і не ведаю, як ехаць, але кажуць, язык да Кіева давядзе. Папытаю ў каго, а то аўтобус ці поест завязе. Кунц., Кл. р. «То ты ёй скажы, нэхай вона пойдэ ў архыў, там е ўсе докумэнты».— «То ж вона нэ знае, дэ той архыў».— «Язык Кіёва напітае». Вік., Стол. р.
ЯЗЫК ДАЎГАВАТЫ МЕЦЬ. Гл. ЯЗЫК ДОЎГІ (даўгаваты) МЕЦЬ.
ЯЗЫК ДОЎГІ (даўгаваты) МЕЦЬ. Асудж. Хто-небудзь балбатлівы, гаворыць шмат лішняга, не ўмее трымаць сакрэты. Клопат вялікі, хай гаворыць, калі язык доўгі мае. Св., Нясв. р. Добрая іна кабета, алі язык трохі даўгаваты, абгаворыць любога. Даўг., Віл. р. Гэтая баба — толькі іга-іга, усё іржэ, язык даўгі мае. Сял., Маладз. р. Язык даўгі мела, толькі хлебасьціць. Там жа. Харошая кабета: і з твару нічаво, і добрая, але доўгі
78 👁