Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ЧЭРЦІ НА КУЛАЧКІ НЕ БІЛІСЯ. Гл. ЧЭРЦІ НА КУЛАЧКІ НЕ БРАЛІСЯ. ЧЭРЦІ НА КУЛАЧКІ НЕ БРАЛІСЯ (не біліся). Вельмі рана.' Устаняш ашчэ чэрці на кулачкі ні бяруцца, у такую рань есьці ні хочацца, пойдзяш у заработкі, а там за стол садзяць. Што та за яда ў такую рань, але ж ясь Гр., Слуц. р. Сёньня ашчэ чэрці на кулгічкі ня біліся устала. А тады цамірг'увалася, што рана, i заснула. Ульян., Сен. р. ЧЭРЦІ НОСЯЦЬ к а г о, дзе. Незадав. 1. Недарэчы, не ў пару, невядома дзе (хто ходзіць, носіцца i інш.). Дзе гэто нашаго Стасіка цалюські дзень чэрці носяць, вячэраць трэба, a яго німа. Гал., Стауб. p. Як пашла на рэчку мыць, то й прапала. Дзе яе чэрці носяць цэлы божы дзень? Сав., Стаўб. p. 2. Рухавы хто, усюды паспее, даскочыць. А Парамона ў нас празвалі Юрок. Дужа ўжо юркій быў, нідзе, бывала, не апаздаіць, быта яго чэрці носяць. Грыш., Рас. p. Вот Казік i мінуткі ні пасядзіць ціхо. То туды, то сюды, усё роўно як чэрці яго носяць. Сав., Стаўб. p. ЧЭРЦІ СТАНОВЯЦЦА каму. Гл. ТАРАПАЧЫ (чэрці) СТАНОВЯЦЦА к а м у. Ш ШАПКІ НЕ ЗДЫМАЦЬ п e p а д к i м. Ганар., пае. Быць незалежным, самастойным, не ўгоднічаць, не падхалімнічаць перад кім. Расія благародная, залатая, прызыўная! Яна нікому шапкі не здоймець: у яе й нафта, у яе золата, у яе руда, у яе серабро, заводы, фабрьікі, што ты хочаш! М/с., Мядз. р. А што хлопцы. Хлопцы пажаніліся, пане мойг сем'і маюць, ро'бяць, шапкі ні перат кім ні здымаюць. Сав., Стаўб. р. Ён i за Польшчаю хадзіў у панох, абы 'c кім ні вадзіўсё. I ціпер абы перат кім шапкі ні здымя. Жац., Стаўб. p. ШАРАЯ. ГАДЗІНА. Прыцемкам, вячэрні час, змярканне. Прышла я раз да Юзіка пасядзець шараю гадзінаю, i згаварыліся тады паехаць у Стоўпцы. Сав., Стаўб. p. Некалі хадзілі на шарую гадзіну пасядзець да суседа. Рабіць вельмо ні было чаго, a г'азы шкадавалі, много ні палілі. I на печ добро залесьці шараю гадзінаю. Tам жа. ШАПКУ ЗНЯЦЬ п e p а д к i м. Пагардл., зняваж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

газы, міс, робяць, семі, цаміргувалася
2 👁
 ◀  / 321  ▶