лёхкая. І ў школі работала, і магазін калавурыла (вартавала), і ў калхос — і чорт міне ні браў, ніякая халера. Ульян., Сен. р. Немач яе ні бярэ! І сама зарабляя добра, і матка на кароўніку зарабляя, грошы на дачку прэ. Такія грошы бярэ, а ўсё на дачку прэ. Сав., Стаўб. р. Кадук яго, гэтаго праныру, ні бярэ. Жыве й добро жыве, хай ні грашыць богу. Даўней і ні сьніў гэдак зьесьці, як ціпер есьць. Там жа.
ЧОРТ НОСІЦЬ каго. ЧЭРЦІ НОСЯЦЬ каго. Незадав. Злавацца, нервавацца, не ў гуморы (быць). Чаго цябе сягоньні чэрці носяць цэлую раніцу? Словам ні абазвацца. Сав., Стаўб. р. Чорт носіць Вольку. Такая халерная зрабілася, лаяцца ўсяляк, крычыць. А ці ж я ў чым вінаватая, што ў яе там дома ні ладзіцца. Жац., Стаўб. р.
ЧОРТ НЯСЕ (прынёс) каго. Незадав. Хто прыдзе, з'явіцца не ў пару, недарэчы, не тады, калі трэба. Выказванне незадавальнення з прычыны прыходу нязванага чалавека, непажаданага наведвальніка. Ня выспалаcа. Прышоў Слаўка позна, узбудзіў Колю ж Жэням, сталі гаманіць утрох. Я ляжала-ляжала, адаля кажу: «Чо цябе чорт прынёс? Заўтра пагамоніце». Гр., Слуц. р. Я ўстала (да й баюса), падышла пад акно, схаваласа за сьцяну і гляджу на двор. Нехта ходзіць. Я сабе думаю: «Каго гэта чорт нясе ў эту пору?» А тады пазнала цябе. Там жа. Вунь ужо Фэльціка чорт нясе, і пагаварыць с табою ні дадуць. Сав., Стаўб. р.
ЧОРТ УССЕЎ на каго. Нервавацца, раптоўна праявіць раздражненне, выявіць злосць. О тая баба няўрэдная, а ета — зьмяя. Учора распытывалася, сама інцерасувалася, а сёньня чорт усьсеў на яе, верадуе (злуецца), гаварыць не хоча. Ліцв., Карм. р. Пыка муж жыў быў, іна мяне слухала. Тыкая дзевычка была слухмянная. А як ён памёр, усянно, як чэрці, на яе ўсьселі. Перастала слухацца. Ліцв., Карм. р.
ЧОРТУ ЛЫСАМУ. Недобразыч. Некаму, невядома каму. Грошы гэтыя зьбіралі, капілі, нічога люцкага ня зьелі, ішачылі, што конь, цэлы век, а есьці — кубачак малака, кусочак хлеба. Наскладалі тысячы чорту лысаму, нехта будзя пользавацца і «дзякуй» ні скажа. Бял., Лаг. р. Чорту лысаму аддам! Сам закалю, то скварка будзя. Сав., Стаўб. р. Нясу ж настаўніцы новась (навіну) адну, хоць, праўды, і няважная новась, хай яны чарту лысаму
83 👁