што. Гл. ЗАПЛАЦІЦЬ ЧОРНАЙ НЯЎДЗЯЧНАСЦЮ за што.
ЧОРНАЯ ЧАСІНА. Бяда, скруха ў жыцці, цяжкі перыяд. «Як гэта жыць, каб граша ні мець за душою? А ці здароўя падвядзе, ці так якая чорная часіна, кап капейкі ні было»,— як стану сварыцца на яго. Пр., Стаўб. р. Чорная часіна ціпер на мяне прышла. Німа да каго абазвацца, жыві адзін у гэтых вуглах. А дзе ты дзенясься, жыўцом у землю ні палезяш. Сав., Стаўб. р.
ЧОРНЫ ДЗЕНЬ. Цяжкі перыяд у жыцці каго. Ня стрымалася і кажу: «Прыйдзя й на цябе чорны дзень, пачакай». І праўда. Прышоў і на яго чорны дзень, пазнаў гора. Сав., Стаўб. р. Кажу на Стасю: «Табе й самой грошы трэба, ні пасьцелі, нічога німа, а ты ўсё на дачку прэш. А прыдзя чорны дзень які, будзяш бес капейкі сядзець». Там жа. У гэтай жэншчыны муш з туберкулёзу памёр. На мужыка толькі забылася, на табе — маліц памёр, ат стаўбняку памёр. Да такі маліц здаровы, панятлівы, добра вучыўся. Матка с ума тронуўшы, чорны дзень для маткі. Ульян., Сен. р.
ЧОРНЫМ ХОДАМ. ПРАЗ ЧОРНЫ ХОД. З ЧОРНАГА ХОДУ. Набыць (збыць) што незаконным спосабам. Паехаў у Стаўпцы ў магазін паліто купляць. Аблазіў магазіны — німа нідзе. Але потым сустрэў знаёмую прадаўшчыцу, узяў. Чорным ходам купіў, а так ні возьмяш. Гор., Стаўб. р. Прадай ты мне гэто радзіво, ты сабе ў Мінску прас чорны ход дастаняш. Сав., Стаўб. р. Прыдзі ў лаўку — ці купіш? Німа. Німа і ўсё. А хто ш чорнаго ходу зойдзя, то, нябось, знойдзяцца. Жац., Стаўб. р. Нядаўно вазілі сьвіня прадаваць на бойню. Ні прымаюць. Мы й так, мы й гэдак — ні бяруць. А калі добро падыйдзяш, то ш чорнаго ходу возьмуць і яшчэ добро заплацяць. Сав., Стаўб. р.
ЧОРТ (кадук, немач, халера) НЕ БЯРЭ каго. Недобразыч. Нічога не шкодзіць каму, не здараецца з кім. Сала аш пат самае вечка наклала, і ўсё выбралі (зладзеі). Абабралі, абакралі і яшчэ кажуць: «Чорт яе ні бярэ!» А чаго мяне кап чорт браў, зайздросьнікі вы. Хочаце благога каму, хай вам благое станя! Пр., Стаўб. р. А другому брату як пэльнулі — бараду адбілі, але ўцёк на Польшчу. Казалі, от гэдак о бараду адбілі, язык відаць. Але ў Польшчы прыставілі, казалі, цяпер ужо барада ест. Халера яго не бярэ. Там жа. Я была
83 👁