Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
закапваць нада пініцылінам, а то сьляпая астанецца. Але й пінІцылін ні памох, бяльмо на воку зрабілася, i цяпер бачыць як прас палатно. Там жа. БЕГАЦЬ (туляцца) ПА ЗАВУГОЛЛЮ. Адлыньваць ад работы, швэндацца абы-дзе. Прыбегла Янка i адразу: «А дзе ваша Ipa?» Дзе тая Ipa, ні ведаю, кажу, нёдзя бегав па завугольлю. Сав., Стаўб. p. Дзе ён будзіць добра вучыцца, калі цэлый дзень бегаідь па завугольлю? От i носіць двойкі. H. Typ., Уш. p: Пат старась чалавек здурнеў, стаў піць, туляцца па завугольлю, у цюрму папоўся, дзевяць сутак сядзеў. Бял., Лаг.р. БЕЗ АГЛЯДКІ. Вельмі хутка, не 'азіраючыся (бёгчы, уцякаць, перці). Тады ўжо зноў нек перавярнулася эта равалюцыя, зноў прышла Савецкая ўласьць. Зноў прышлі Саветы, балыпавікі прышлі i гналі гэтых палякаў, аж да Варшавы іх пёрлі без аглядкі. Аляхн., Маладз. p. БЕЗ ДАИ РАДЫ (рацыі). Без ніякай прычыны, за нішто, так сабе. А ён прышоў: сядзіць бацька на лаўца, выламаў пакалак i без дай рады зьбіў старога на горке яблыка. Гр., Слуц. p. Цялер у нас модна стала падаваць на сут на дзяцей. I наш бацька без дай рады нек кажа: «I я, як Мітрыпан, падам на рут». Ня жыве зь дзецьмі добра, а зьбіраяцца судзіцца. Там жа. Чаго я пайду да таго Юзіка без дай раныі? Ен жа мяне ні прасІў. Хай прошаныя йдудь. Сав., Стаўб. р. БЕЗ КАНЦА. Узруш. Бясконца, увесь час, няспынна. Як толькі нас выгрузілі з эстых вагонаў на волю, таю запах! Проста жывымі касьцямі пахніць! Што та коя? Аж пасьля мы дазналіся, дак гэта ш Асьвёньцім! Палюць нарот біс канца! Біс канца! Ухе., Кр. р. Выганюць адзін рас у суткі, дадуць кусочык маленькі-маленькі хлеба, а баланды зусім не давалі. Так людзі мёрлі! Б-іс канца! Там жа. Так там (у Асьвеньціме) зьдзіваліся (здзекваліся), так там ужо мучылі нарот, так палілі! Біс канца! Гаварылі, што за пітнаццаць мінут па тры тысячи чалавек згаравала ў тым каміні. Там жа. Урэдны, урэдны да жонкі, бес канца ўрэдны й ліхі. Сав., Стаўб. р. Я вельмі люблю каровінаё мясо, бес канца люблю. Там жа. БЕЗ КЛЁПКІ У ГАЛАВЕ. Гл. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) У ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) У ГАЛАВЕ. БЕЗ НОГ. 1. Адчуваць стомленасць ад доўгага знаходжання на нагах. Трэба трохі прылехчы, бо бяз нох. Натупалася каля печы за раніцу, баляць ногі ня вытры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 321  ▶