Старонка 274
◀ / 321 ▶
сваё жыццё, памерці за каго, за што. Мы от як пры Польшчы жылі, то няхай маё дзіця будзя найразумнейшае, раз у бацькі няма ў кішані, у навуку ні пройдзе. А цяпер што? І адзяюць, і кормяць, і сьціпеньдзію плацяць, от як. Маладым, панімаяця, у кроў разьбіцца за гэту ўласьць. Праўды, праўды! Мік., Мядз. р. У КРУК САГНУЦЦА. Гл. САГНУЦЦА Ў КРУК. У КУКОЛЬНІКІ ХАДЗІЦЬ (прыходзіць). У час велікодных свят хадзіць ад хаты да хаты, спяваць велікодныя і розныя бытавыя песні (да гаспадара, да гаспадыні, да паненкі і інш.), атрымліваючы за гэта чырвоныя яйкі або іншыя падачкі. Некалі, як ашчэ малада была, на вяліг'дзянь у каго дзеўка есь у хаця ці хлопяц малады, дак к тым у кукольнікі прыходзілі, зьбіраліса й пелі. Гр., Слуц. р. Цяпер ужэ й моды німа ў кукольнікі хадзіць, і песьні тыя пазабываліса. Там жа. УЛАЗІЦЬ У ДАЎГІ. Гл. У ДАЎГІ ЗАЛАЗІЦЬ (улазіць). У ЛАПУ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) каму. У ЛАПУ СУНУЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ (сунуць) У РУКУ (у лапу) каму. У ЛАСЦЫ (жыць) з кім. Вельмі добра, душа ў душу, у згодзе. Жылі ў ласцы зь нявесткуй, унучкі бегалі. Бывала, у ягады схаджу, бігаць (бягуць) адна с карцом, другая с стаканом, трэцьцюй — у жменьку насыплю. Ліцв., Карм. р. Мы с сваім суседам ні ў ласцы. Пр., Стаўб. р. Мы зь ею ні ў ласцы. Як маўчала, добра было, як сказала, цяпер ідзе міма двара і голаў адварочвая. Гр., Слуц. р. У ЛУЖЫНУ СЕСЦІ. Гл. СЕСЦІ Ў ЛУЖЫНУ (у лужу). У ЛЫЖЦЫ ВАДЫ ЎТАПІЦЬ каго. Гл. УТАПІЦЬ У ЛЫЖЦЫ ВАДЫ каго. У ЛЮДЗІ ВЫБІЦЦА. Гл. ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) Ў ЛЮДЗІ (у свет). У ЛЮДЗІ ВЫВЕСЦІ каго. Гл. ВЫВЕСЦІ Ў ЛЮДЗІ каго. У ЛЮДЗІ ВЫЙСЦІ. Гл. ВЫЙСЦІ (выходзіць, выбівацца, выбіцца) Ў ЛЮДЗІ (у свет). У МАГІЛУ ЗАГНАЦЬ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у троб, у дамавіну) каго. У МАГІЛУ ЎВАГНАЦЬ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (за-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 321 ▶