Старонка 273
◀ / 321 ▶
уразлівасцю ўспрымаць што, з павышанай адчувальнасцю ставіцца да чаго. На кухні дожыдаем мы батюшка (а діло было в Вэлікі пост), а матушка готуе рыбу. Сковорода веліка-веліка, а сала туды накідала цалу, як сказать, лужыну. І я собі взяла в голову: «Не пуйду большэ ў споведь. Это ш попы обманшчыкі». Цер., Пін. р. Яго ледзьве выратавалі. Узяў сабе ў голаў — павешуся. А кап ты жыў быў да здароў, з-за гэтай кралі? Жац., Стаўб. р. У голаў сабе нешто возьмя, ні гаворыць цэлую раніцу, соваяцца с кутка ў куток і нічого ні кажа. «Ні перажывай, кажу яму, заплацім той штраф, абы здароўе было». Сав., Стаўб. р. УЗЯЦЬ СЯБЕ Ў РУКІ. Устрымлівацца ад праяўлення пачуццяў, учынкаў, супакоіцца (пасля хвалявання). Прыходзіць наш камандзір атрада й кажыць: «Ты, Макаравіч, вазьмі сябе ў рукі. Вайна есь вайна. Сын твой пагіп у баю». Слав., Тал. р. Віцік, Віцік, што гэто сь цібе будзя, га? Дзяцей ні глядзіш, матка апушчаная. Як твая жонка церпіць, пераносіць гэто! Вазьмі сябе ў рукі, перастань дурака валяць. Гор., Стаўб. р. УЗЯЦЬ У ГОЛАЎ. Гл. НАБРАЦЬ (узяць) У ГАЛАВУ (у голаў). УЗЯЦЬ У ПРЫМЫ каго. Гл. БРАЦЬ НА ПРЫМАКІ каго. У ЗЯЦЯХ ЖЫЦЬ. НА ЗЯЦІ ПАЙСЦІ. Пайсці ў прымы, жыць у жончынай хаце (пра мужчыну). Сын у зіцях жыве, на зяці пашоў, цешчу любіць. Я кажу: «Выпішысь ты з мае хваміліі, хай цібе на жончынай гукаюць». Ліцв., Карм. р. У КАЛЯЮ ЎВАЙСЦІ. Быць самастойным, незалежным, умець жыць; стаўшы на самастойны шлях; праяўляць незалежнасць, самастойнасць. Сын некій дурукуватый, хоць забі, ня слухаіць. Ужэ й біў і што ні рабіў, пака ў сваю каляю ні ўвойдзіць, нічого ні паможыць. Ляўк., Арш. р. У КІШЭНЮ ПАЛАЖЫЦЬ што. Прысвоіць (грошы), нажыцца. Ён жа ўвесь час чужым трудам жывець. Прэдаў бацькаў лес, грошы ў кішэню палажыў, а потым сабе хату зрубіў, хату гэту прэдаў, зноў грошы. Ляўк., Арш. р. У КОСЦІ ЎЕСЦІСЯ каму. Гл. УЕСЦІСЯ Ў КОСЦІ каму. У КРОЎ РАЗБІЦЦА за каго, за што. Аддаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 321 ▶