У ВОЧЫ НЕ БАЧЫЦЬ к а г о, што. Гл. НЕ БАЧЫЦЬ УВОЧЫ ка г о, што. У БУШАХ KOHI СТАЯЦЬ. Брудныя, нямытыя вушы. Дзеці пакараўліваныя, а ў вушах коні стаялі, папацелі да пыл. Пр., Стаўб. р. Ідзі памыйся, зьбегай на рэчку (калі тая мама ваша прыедзя яшчэ), памыйся добро, у вушах вунь коні стаяць. Сав., Стаўб. р. А ты йдзі мыйся, брудны ўвесь. Як скідаў торф, то й за стол адразу. У вушах коні стаяць, ідзі, а то есьці ні дам. Гор., Стаўб; р. У ВУШЫ УВЕСЦІ к а м у. Гл. УВЕСЦІ У ВУШЫ к а м у. У ГАДАХ. Пажылы, у пажылым веку. Быў i старшынём, i брыгадзірам, i кладаўшчыком. А цяпер у гадах чалавек, здароўя слабога, нага баліць. Hi можа. Ульян., Сен. р. Ужо й ГІятроўскі ў гадах, пат шэсьцьдзесят будзя. Сав., Стаўб, р. Ты ні глядзі, што ён малы, ён ужо ў гадах, скоро ў армію пойдзя. Жац., Стаўб. р. У ГАЛАВЕ ВЕЦЕР. Легкадумны, несур'ёзны (чалавек). Адна дачка i тая такая здураная. Чэсінька, устань, дачушка, выгані карову. А яна брык маццы нагою i сьпіць. Сямнасты гот, а ў галаве пусты вецер. Бяльм., Брасл. р. Выцягнуўся,. як кандыбіна, а ў галаве вецер лятае. Вішн., Вал. р. Вот ні такая, як усе, у яе вецяр у галаве гуляя. А ты кажаш, што яна будзя паступаць у той інсьцітут. Жац., Стаўб. р. У ГАЛАВЕ ЗЯЛЕНА. Гл. ЗЯЛЁНА У ГАЛАВЕ. У ГАЛАВУ САБЕ ЎЗЯЦБ што. Гл. УЗЯЦЬ САБЕ У ГАЛАВУ (у голаў) што. У ГАЛАВУ УБЩЬ к а м у. Гл. УБІЦЬ (удзяўоці) У ГАЛАВУ. Знач. 2. УГОДКІ СПРАВ ЩЬ п а к i м. Памянудь нябожчыка ў гадавіну яго смерці. На ўгодкі кашу варуць, куцьцю с круп, алаткі пякуць, поліўку, гарэлку. П'юць i ядуць. I тады на ноч пакідаюць. У нас так прынята. А я забылася на чысло, забылася ўготкі справіць. Ульян., Сен. р. У ГОЛАС УКШУЦЦА. Сплакацца настолькі, што цяжка спыніцца. Вот учора бегала я па хаце i аш спатыкалася: вячэру рыхтаваць i дзіця крычыць як рэзанае, у голас укінулася, i цілівізар жа паглядзець ахота. Бял., Лаг. р. У ГОРЛА НЕ ЛЕЗЕ. Гл. У ДУШУ (у горла) НЕ ЛЕЗЕ. У ГОРЛЕ КОСТКА. Гл. КОСТКА У ГОРЛЕ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзны, пюць, удзяўбці
9 👁