ка. Піша ў лісьце: «Не сумуй, кохана бапця». Сав., Стаўб. p. Ваціку ўвялі ў вушы, што ў рэццы рыба ест, то пашоў, сядзіць з вудаю. Жсщ., Стаўб. p. От, у вушы увялі хлопцу, што грыбэ пашлі, паехаў яшчэ слонцо ні паказваласё. Гор.,.Стаўб. р. УВЕСЬ (уся) (чыста) БАЦЬКА (маці). УВЕСЬ (уся) У БАЦЬКУ (у маці). Падобны да бацькі (да маці). Наша ўнучка — равесьніца Волькі Тофяльчыкавай дзеўчыні — увесь чысто бацько. Выкапаная. Высокянька, дробнянька, далікатнянька ў твары. СавСтаўб. p. Кажуць, што мае хлопцы ўсе у бацьку, а Анька — ўся у маму. Гэто добро, што мушчыны падобны да бацькі, а дзевачкі — да мацяркоў, шчасыіівыя будуць. Там жа. Іван — увесь бацька. А гэтака пахотка i ўхватка, як ідзе ці што робіць, то рыхтык (акурат) стары Мікалай. Бял., Лаг. р. Верка ну ўся чыста маці: i гаворыць гэдаК, як яна, расьцягвая, i вочы яе. Хал., Стаўб. р. У ВОКА УПАСЦІ. Спадабацца. Ен ёй у воко тожа ўпаў. Глядзі i вяселё скоро згарудуюць, бацьке багатыя, здужаюць. Падг., Кар. р. Мне панаравіласё, мацяр'ял у воко ўпаў, набрала. А як пашыла, неко драпасто, ні люблю. Сав., Стаўб. р. Дзяцько ўпадабаў, яму ўпало ў воко тваё радзіво. Аддай ты яму, а сабе лепшаё купіш. Там жа. У ВОЧЫ. У ВАЧАХ. Адкрыта, у прысутнасці каго абб непасрэдна звяртаючыся да каго (гаварыць што, смяяцца з каго). А я ў вочы скажу: «Як к Крыжаноўскаму, дак шамоль-шамоль i пашоў, а як к Камароўскаму, дак хворы». Сав., Стаўб. р. Ці будзяш ты да свае цёткі такі мілы i ласкавы, як Фрэд'да міне? У вочы табе скажу, што ты далёка стаяў ад яго. Гэдако міло й сардэчно я ні бачыла чалавека, як ён. Там жа. Я б яму ў вочы сказала, каб аддаў сячкарню. Колькі гэто можно чакаць, калі ўзяў, цёпярся дзяржыць, то й аддай. Жац., Стаўб. р. Як пад'выпілі, ён ёй i кажыць: «Я б астаўся ў цябе, але ні хачу пасынка». Так у ачах i кажыць: «Hi хачу пасынка». Ляўк., Арш. р. Я яму ў вочы къзала: «Ці ета бацька?» Дзеці цэлы дзень былі на рабоці, а ён прышоў i дъвай бушуваць. Hi папытаў, ці елі, a т ў з г ь н я ў па двару. Там жа. Як у вочы, дак мамаша, а за вочы ўсяк кажа,— ня любіць цешчу. Гр,, Слуц. р. У ВОЧЫ КЩАЦЦА к а м у. Гл. КЩАЦЦА (падаць) У ВОЧЫ к а м у
Дадатковыя словы
мацярял, падвыпілі, фрэдда
8 👁