Старонка 266
◀ / 321 ▶
яго. Зал., Стаўб. р. Скупы быў чалавек, есьці сабе шкадаваў. Ён і жонку сваю ўвагнаў у труну, праз яго яна памерла. Мяс., Стаўб. р. Каб даў яму права, ён многіх увагнаў бы ў гроп, ведамо, такі бандыта. Веч., Стаўб. р. Сыдуцца біцца, і рас каб ні разбаранілі іх, то Коля загнаў бы яго (брата) ў труну. Ён здароўшы, большы. Гал., Стаўб. р. У еі (яе) грошэй більш, ніж у нас з тобою разом, вона іх складае ў панчоху, а своім ўнукам навыть ныколы ны купыла ны цукерка, ны праніка. Вона й чоловіка свого ў могылу зогнала, бо ны давала істы. Апад., Іван. р. УВАЙСЦІ Ў СМАК. З жаданнем, ахвотна рабіць што. Антон прыехаў з Гародзяя, папрасіў яго дроў насекчы. То гэты хлопяц як увайшоў у смак, чуць ні перасек увесь бярэзьнік, што каля гумна ляжаў. Жац., Стаўб. р. Наша дзеўчына з гульняў позно прыходзіць, увайшла ў смак, каждую сыботу ў клуп. Гал., Стаўб. р. Есці з апетытам. Паставіла міску буракоў, то як увайшоў у смак, усе й высярбаў. Сав., Стаўб. р. Прыбегла Іра зь Янкаю зь ёлак, наліла ім супу гарохаваго ў адну міску. Як бачыш зьелі, увайшлі ў смак дзяўчата. Там жа. У ВАЧАХ. Гл. У ВОЧЫ. У ВАЧАХ СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (перад вочмі). УВЕРХ ДНОМ. УВЕРХ НАГАМІ. У паравернутым, перакуленым становішчы; беспарадак, бязладдзе. Пабягу дамоў, дзеці адны, там ужо ўсё ўверх дном паставюць. Бяльм., Брасл. р. Пакіну адных (дзяцей), а яны, што хочуць, робяць, хату ўверх нагамі паравернуць. Яшчэ не было ні ясьляў, ні садзікаў. Гор., Стаўб. р. То податкі, то шарварок, то ў маёнток, а ўдома ўсэ ўвэрх ногамы. Добрэ, шо шэ (яшчэ) сыны почалы пудростаты, усэ ж такі помоч хоч крохы ўдома. Заточ., Драгіч. р. Паравярнуць, перакуліць, паставіць нізам уверх. У нас, бувало, як була Польшча, надо було вывэску, номэр дому прывэшвать, як куды ідэш. А одын чоловік грамотны, алэ назло повэсыв тую вывэску ўвэрх ногамы, уныс, а сустрічаім полыцыянта, а той давай крычать. Бот., Пін. р. Мая малая (дачка) возьмя журнал уверх нагамі і рысункі разглядая. І гэдак сур'ёзно глядзіць сабе. Сав., Стаўб. р. УВЕСЦІ Ў ВУШЫ каму. Навучыць, навесці на думку. Бачыш, дзіця то дзіця Ядзя, мая ўнучка, але ж гэто яны (бацькі) ёй увялі ў вушы, што бапця самотнень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 321 ▶