Бял., Лаг. р. А я нідзе ні быў, з усімы людзьмы ехаў, але ёй не ўдзяўбеш у галаву. Шаш., Стаўб. р.
У чый БОК КІВАЦЬ. Указваць на вінаватага, намякаць каму на яго віну, непрыстойны ўчынак, выгароджваючы сябе. У чый гэто ты бок ківаяш, га? А сам ты сьвяты? Думаяш выкруціцца? Гал., Стаўб. р. Я дагадваюсё, яна ў мой бок ківая. А ці ж я вінаватая, што ў яе такая бяда зрабілася. Сав., Стаўб. р.
У БОРУШКІ БРАЦЦА. Гл. БРАЦЦА У ДУЖКІ (у борушкі).
УБРАЦЬ У СВАЕ РУКІ што. Прысвоіць чужое, завалодаць чым. Золато было ў яго, ён за сто рублёў купіў гаспадарку, а астальноё (золата) патседзялі гэтыя ўжо людзі, што жылі ў яго, убралі ўсю гаспадарку ў свае рукі і камандувалі ім, як хацелі. Сав., Стаўб. р.
У БУТЭЛЬКУ ЗАГЛЯДАЦЬ. Гл. ЗАГЛЯДАЦЬ У БУТЭЛЬКУ.
УВАБРАЦЦА У СІЛУ. Гл. УБІРАЦЦА (увабрацца) У СІЛУ.
УВАГНАЦЬ У ГРОБ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго.
УВАГНАЦЬ У ДАМАВІНУ каго. Гл. УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго.
УВАГНАЦЬ (загнаць) У МАГІЛУ (у труну, у гроб, у дамавіну) каго. ЗАГНАЦЬ НА ТОЙ СВЕТ каго. Давесці да смерці каго. Уладзік Цьвіркаў сваю сястру Юзэфу ўвагнаў у магілу, такі лядачы быў. Сав., Стаўб. р. Вы мяне, кажа, сваімі крыкамі загоніце у дамавіну, ні выжыву я вашай сваркі. Гор., Стаўб. р. Гэтыя куры мяне ў магілу ўгоняць. Ну просто рады німа, зачыняю-зачыняю (вароты), а яны сют-тут — і там (у градах). Сав., Стаўб. р. Благенькі ў міне Казік, а ўрокаў много, сядзіць да поўначы, кірпянея. Гэтая навука яго ў гроб загоніць, так много задаюць. Раёў., Стаўб. р. Жонка яго (Антона) нігодная, есьці ні давала. Налье засіўленай заціркі, і еш стары. Вот такая жызьня у труну яго й загнала. Жац., Стаўб. р. Людзі недаядалі, хварэлі (у час вайны), колькі іх гэтая вайна ўвагнала ў дамавіну. Зал., Стаўб. р. Мушчына быў як мушчына: і харошы, і здаровы. А во захварэў, завезьлі ў Стоўпцы, паляжаў трохі, і тая хвароба загнала яго ў гроп. Хал., Стаўб. р. Аднаго разу раскрычаўсё, выламаў у плоця палку і за імі. Я вас, кажа, у гроб усіх уганю! А потым адкуль узяўся участковы і за
81 👁