Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
АД СМЕХУ ЗАХОДЗЩЦА. Гл! КЛАСЩСЯ (заходзіцца, падрьгаацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. АД СЭРЦА АДЛЯГЛО. Гл. АДЛЯГЛО (адышло) АД СЭРЦА. АД УСЯКАИ БОЧКІ ШПУНТ. Гл. АД БОЧКІ ЗАТЫЧКА (шпунт). АДХАДЗЩЬ I НОГІ I РУКІ. Змарыцца, стаміцца (ад хады). Пойдзяш да пана прасіць каня, просіш-просіш, да атходзіш i ногі i рукі, а тады возьмяш посьцілачку за плечы, згорбісься i нясеш гэтыя дровы выпаліць у печы. Таўкач., Уздз. р. Прыдзя тая сяўба, дак атходзіш i рукі й ногі, пакуль пасеяш. Есь конь, плуга німа, плух знойдзяш, пастронкаў німа. Пакуль уее зьбярэш. Гр., Слуц. р. АД ЦЯМНА ДА ЦЯМНА. Гл. 3 (ад) ЦЯМНА ДА ЦЯМНА. АД ШЧЫРАГА СЭРЦА. Добразычліва, сардэчна, са шчырай прыхільнасцю. Як будзяце на отпуск (ехаць), ад шчырага сэрца прашу на госьці, не мінайце маю хату. Вар., Стауб. р. Сабраліся суседзі, гаманілі трохі, а потым кажу: «Сядайце, госьцейкі. Заласьце за стол, ад шчырага сэрца, як той казаў, прашу». Хорашо было. Ст. Св., Старо, р. АДЫШЛО АД СЭРЦА. Гл. АДЛЯГЛО (адышло) АЛ СЭРЦА. АД'ЯДАЦЬ НЕРВЫ к а му. Гл. АД'ЕСЩ (ад'ядадь, выядаць, пераядаць) СЭРЦА (душу, нервы) к а му. АЖ (ажно) ВУШЫ ТРАСУЦЦА. Жартаўл. 3 вялікім апетытам. Блінцы парэжуць на чатыры палавінкі i добра змажуць маслам. Усе ядуць аж вушы трасуцца, маўчаць, ніхто ні размаўляя пры ядзе. Дараг., Маст. p. Бывала, пры Полыпчы, паставіць матка начоўкі бульбы на стол i міску ў калені расолу з гуркамі. Сьпярша зьядуць расол, а тады па кусочку гурка кожнаму. I як смачна было! Пабачылі п, зь якім апетытам елі. Ажно вушы трасуцца. Там жа. АЖ НОС ГНЕЦЦА. Жартаул. 3 вялікім апетытам. Даўней дык звараць саган як падняць заціркі яечнай, i елі аж насы гнуліся. Радашк., Маладз. р. Вечар прыходзя, таўкуць у ступя ячмень. Потым трэба пдасушыць, сапалаць, абтаўчы, вось колькі работы было каля трупы. Але ж І смачная была! Елі аж насы гнуліся. Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесщ, адядадь, адядаць, прбсіш-про
14 👁
 ◀  / 321  ▶