Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Калінцэ гета было), шыбянуў камяням, да ні папаў у мяне, да ў каня. Той конь як скубянуў — я с сахаром у аглоблі! Пераехалі калёса цераз голаў, цераз ногі. Як я жывая асталаса, ні ведаю, Гр., Слуц. р. Яе сыночак атправіў на той сьве.т. Бывала, крычыць, крычыць на яго, а ён ні слухае, робіць што хоча. Упала ў нервы i памерла бедная, гарушчая. Сав., Стаўб. р. АД ПУЗА. Колькі хочаш, уволю, без абмежавання. Дажджэш вялшъдня, булак, белъга хлеба нъпякуць, куўбас наробюць, тры дні ад пуза ясі. Ляўк., Арш. р. АД РОЗУМУ АДЫСІДІ. Здзяцінець. А тая Пятроўская німагушчая-німагушчая, ёй ужо церас восімдзісят, доўго яна ўжо ні працягня. Яна ад розуму адышла. Шкуды ні ходзіць, сядзіць адна як труцянь у хаці, Сав., Стаўб. р. АД РУК АДБІЦЦА. Гл. А ДБ ИЩА АД РУКАД РУК АДСТАЦЬ. Модна стаміцца, змагчыся ад работы. У Рошчы (урочышча) канюшына вялікая, ад рук адстаць. Так ужо дзярэш, так дзярэш, а нормы не выконваеш,— канюшына ў калена, ад рук адстаць. Бял., Лаг. р. Поліва а поліва завялосё, ад рук адстаць. Сав., Стаўб. р. Так зелье ўплюнулосо ў просо, што ад рук можно адстаць. Вяліч., Сал. р. АДРЭЗАНЫ КУСОК. Чалавек, які аддзяліўся ад сям'і, жыве самастойна, незалежна. Думаю, чаго я сюды прыехала, каб хто спытаў. Кінула бацькаўшчыну, прыехала за некі замуш. Пайду дамоў! Сабралася й пашла дамоў. Дома пахадзіла, пахадзіла, нічога не бярэ мяне. Як адкрой хлеп — ня прырэжаш, таксама ня прыложыш i мяне. Адрэзаны кусок. Пайшла йзноў назат. Таўкач., Уздз. р. Перат самъи вайной выйшла замуш. Не прайшло й года — въина началась. Мужука ў вармію забралі, а я к бацьку вярнулася. А ў бацькі што? Тожа кусок атрэзаны. Худ., Кр. р. Сім'я, чэцьвіра дзяцей, сама пятая. Дзе іна дзеніцца? Ці іна брату нужна, ці бацьку? Атрэзаны кусок. Ліцв., Карм; р. АД СІЛЫ. Сама болей, найболып. Калолі сьвінчо ўчора мушчыны i паспорылі, колькі заважыпь? Адзін кажа, восім, другі — дзесяць, а я думаю, што ад сілы сем (пудоў). Удалы кабанчык быў, але позьні. Сав., Стаўб. р. А раней крылі пат каласы, каласы наверх. Але такія стрэхі нямоцныя, ат сілы гадоў пяць пастаіць, салома высахня й паламаецца, а то вецяр растрасе. Бял., Лаг. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

въйна, самъй, сямі, сімя
7 👁
 ◀  / 321  ▶