жыя былі, як зрабіласё мне нідобро, падвярнула пад грудзі. Ото мучылася. Добро, што сарвало. Хал., Стаўб. р.
СТАІЦЬ ЯК СЛУП (як пень). Незадав., непаш. Нерухома і доўга стаяць. Увойдзя ў клуп і стаіць як слуп. Ні яна да кога, ні хто да яе, ведамо, брыткая. Веч., Стаўб. р. Увойдзя ў хату, кажу: «Садзіся, Міхал». Не, ні сядзя, стаіць як пень. Сав., Стаўб. р.
СТАЛА НА ПАГОДЗЕ. Распагодзілася. Надаелі туман да мгла, скарэй бы стала на пагодзе. Гр., Слуц. р. На том тыдні, можа, станя на пагодзі, то камбайны пойдуць у полё. Сав., Стаўб. р. Прыеду да вас, як трохі станя на пагодзі, а то ж, бачыш, с хаты ні вылясьці, колькі сьнегу намяло. І ўсё мяце й мяце, сьвету ні відаць. Там жа. Трэба, сынок, нек дроў і торфу прывесьці, покуль стаіць на пагодзі, а то настаня сьлякаць, макрыня, і ты ш паедзяш. Ас., Стаўб. р.
СТАНАВІЦЦА ДУБАКА. Пярэчыць, супраціўляцца. Іншыя бацьке становяцца дубака, кап сын малады ні жаніўсё, а майму дзевяру ні апходзіць. Юзаф нешто: «Папо, жаніцца буду». «Жаніся, шчэ кабанчык у хляве ест». Ні прымаяцца, хочаш — жаніся, ён вяселё зробіць, бачыш, і ні кепскаё. Сав., Стаўб. р.
СТАРАЯ ПЕСНЯ (песенька). Штосьці вельмі добра знаёмае, вядомае. Ну, брат, гэто старая песьня. Ён даўно выпівая. Колькі раз біў яе (жонку), а яна з дому сыходзіла, бедная, але маўчала, кап суседзі ні ведалі. Гор., Стаўб. р. Зноў старая песенька. Кажды рас кажу: «Усталі, то трэба памыцца, адзецца, прычасацца, а тагды за стол лесьці». А то як папало. Іра памылася, а малыя стараюцца, кап не. Ідзеця мыцца, скорынько! Сав., Стаўб. р.
СТАЯЦЬ НА ДАРОЗЕ каму. СТАЦЬ ПАСЯРОД ДАРОГІ каму. Перашкаджаць, быць перашкодай каму. Я б зрабіў бы саўсім ні так, каб брат мне ні стаяў на дарозі: спрадаў бы ўсё — і на цаліну, нечаго гора ні меў бы з гэтымі вугламі. Гор., Стаўб. р. Коля табе заўсюды стаіць на дарозі. Летась ты ні мох паехаць і цяперачы з-за яго дома сядзі. Веч., Стаўб. р. Мы дык нейк усе прывыклі, што Марютка с Хвецькъм усё удваіх ды удваіх, дык і ня думалі пра нешта другое, як пра тое, што яны пажэнюцца. Хіба можа толькі бацька ягоный станіць пасярёд дарогі, бо Марютка бедная была, такая, як і ўсе мы. М. Каш., Гар. р.
84 👁