СПАЦЬ ЯК ПШАНІЦУ ПРАДАЎШЫ (прадаў). Спаць моцным сном, добра спаць. Прыехаў Юзік уночы, здарожыўся, то сьпіць як пшаніцу прадаўшы. Гор., Стаўб. р. Сьпіць наш дзяцько як пшаніцу прадаўшы. Сав., Стаўб. р. Ляжала ў больніцы. Дак, вядома ш, во дзень на дзень усё колюць уколы гэтыя, да балючыя, як зьмяя. Но й намучылася. Як ушпіліць, дак цэлы дзень ныя тоя месца, ніяк ні праходзіць. Да на сон гэта, кажуць (уколы). Дак я кажу: «Я й так сплю як пшаніцу прадаўшы, ня давайця мне на сон». Хал., Стаўб. р. Мае госьці прыехалі позно, доўго гаманілі ўночы, а зарас сьпяць як пшаніцу прадалі. Гор., Стаўб. р. СПУСЦІЦЬ З ПАМЯЦІ. Забыцца. «Ня ведаяш, ці здала Сямёнаўна кабана?» — «Ня ведаю. Спусьціла с памяці, ні папыталася». Сав., Стаўб. р. СПУСЦІЦЬ ШКУРУ каму. Гл. ШКУРУ СПУСЦІЦЬ (счарніць) каму. СПРАКУ-ВЕКУ. Спрадвеку. Як засведчыла людская памяць. Атабралі пад баню сядзібу, а мне за чатыры кілометры сядзібу (соткі) далі. А там спраку-веку ні гнояна. Ліцв., Карм. р. ССАЦЬ КРОЎ чыю. Асудж. Эксплуатаваць, прыгнятаць, мучыць каго, мець карысць ад чужой працы. Дай ты рады, сусетка, помніш хібо, як жылосё? Дзе пасьвіць было кароўку, дзе пасеяць які загон, калі курыцу трэба было навязваць! А яны (асаднікі) вунь колькі зямлі мелі, а зямля ж была! Ссалі кроў нашу гэтыя твае добрыя асаднікі. Ого, хай карова ўскочыць куды! Сав., Стаўб. р. Яго бацькі, помню, ссалі кроў з мужыкоў: і аралі, і жалі, і малацілі. Усё адраблялі ім мужыкі. Жац., Стаўб. р. СТАВІЦЬ КРЫЖ на каго, на што. Гл. ПАСТАВІЦЬ (ставіць) КРЫЖ на каго, на што. СТАІЦЬ ПАД ГРУДЗЬМІ. ПАДВАРОЧВАЕ ПАД ГРУДЗІ. Нудзіць. Зьела бурачкоў трошкі, то нешто стаіць пад грудзьмі цэлы дзень, пячайка пячэ. Пайду соды вып'ю, можа перастаня. Сав., Стаўб. р. Наелася гэтай зялепухі (няспелых яблык), нідобро стало, доўго стаяло пад грудзьмі, а потым вырвало. Там жа. Нявестка мая захварэла на пячонку. Што ня зьесьць, нудзіць, падварочвая пад грудзі. Там жа. Я як нараблюся, як панагінаюся, то пячайка — ні вытрымаць, стаіць пад грудзьмі цэлы дзень. І нічого ні памагая. Гор., Стаўб. р. На радзінах я папробавала некіх там канцэрваў, а яны, мусіць, нясьве-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
143 👁