Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
да доктара. Даўней ні ведалі таго доктара, ні патступіцца было да яго. Сав., Стаўб. p. СВЕТ (рукі) ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) к a м y. Рабідь нешчаслівым жыццё каго, губіць, згубіць каго. Нашто ты зь ім сышлася? Сьвет сабе толькі завязала, плачаш i плачаш адно, дурная. Сав., Стаўб. p. Зачым сьвет другому завязываць? Добра, мыя маладзічка, як зайсьці за добу рага, а як за п'яніцу, лепей аднаму покадца (пакутаваць). Ліцв., Карм. p. Вон мне пісаў з Брэста, шчо ты думает, я тобе рукі завязаў? Ты свабодна, можэш іты за кого хочэш. Бот., Пін. p. Мой сынок толькі сьвет сабе завязаў гэтаю жаніцьбаю. Hi тут ні там. I маткі шкадуя, i ж жонкай хоча ладзіць. Гор., Стаўб. p. СВЕТ КЛІНАМ СЫШОУСЯ на кім. Хто з'яўляецца адзіным, іншых няма, каго б можна было выбраць. Так дзеўчына плача, так пэрэжывае, бы тут сьвіт кліном сышоўса на хлопцові, на Чмакеві гэтом. Шар., Пруж. p. Некаторыя ў нас бядуюць, што брыгадзіра зьнялі. Няма чаго тут бедаваць, будзя другі, ці на ім сьвет клінам сышоўся? Сав., Стаўб. p. Я ні люблю сваю нявестку, нялюбая яна мне. Няўжо сьвет сышоўся кліньм на ёй, няўжо ён ні мог найці лепщъи, сынок мой мілінькій. Ляўк., Арш. p. СВЕТЛЫ ШЛЮБ. Вянчанне маладых пры яркім асвятленні касцёла. Як багатыя маладыя, як малады добра заплаціць, дак у касьцёле запальвалі ўсе жарандолы, на каждым па дваццаць-трыццаць сьвечак. Гэта — сьветлы шлюп. Пал., Мядз. p. СВЕТ СВЕТАМ. Вельмі многа скрозь i ўсюды. Ягыд то тыпэр сьвіт сьвітом, а вот з-за холоду вышны й слывкы ны вродылы. Чух., Пін. p. СВЕТ УБАЧЫЦЬ. Гл. УБАЧЫЦЬ СВЕТ. СВЕТУ (божага) НЕ БАЧЫЦЬ (не відзець). Вельмі многа працаваць, быць модна i пастаянна занятым работай, клопатамі i г. д. Ляжыць, як той вол, цэлымі днямі, а тут сьвету божага ні бачыш за работаю, рукі паадбірала. Остр., Маст. p. Hi бачыла сьвету, як вышла замуш, казала, што ўжо ўмучылася! Сав., Стаўб. p. A тэпэр гэтыя буракы, сьвіту ны бачу. То палола.тосадыла, a запустыўшы, то ныц ны получыца: то гурба, то голе — ныц ны выростэ. Бот., Пін. p. Мы расьлі няграматныя, за работай сьвету не бачылі, дык няхай хоць сын у навуку падаецца. Рак., Вал. р. А потым, як замуш некі нарваўся, дык сьве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, лепщъй, пяніцу
5 👁
 ◀  / 321  ▶