Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
CBAIM МАЗАЛЁМ. Уласнаручна, сваімі рукамі, незалеЖна ад каго (зрабіць, нажыць i інш.).«A нашто мне Карманава (прозвішча)? Я й сваім мазалём зараблю на матацыкл зь люлячкаю».— «Дык гэта ш трэба напяцца, кап сваім мазалём заробіць, а то Моця вытрасець свой капрон i запраста купіць табе матацыкл або «Запарожац». Ляўк., Арш. р. Перабраліся мы на футар — бедната, хай бох крыя. A ўсё ш трэба было сваім мазалём нажыць. Сав., Стаўб. p. CBAIM ХОДАМ (ісці). Пяшком. Я ехуў у Мінск. У Оршы ў буфеці куры, сто грам 69 капеік. Кідаграм палучаіцца 6 руб. 90 кап. (на новыя грошы). Што так дорага? Разьве іна (курыца) йшла сваім ходам, па шпалах, з Гродна да Оршы, што такая цана? Ульян., Сен. p. СВАЯ СПРАВА. Свае, родныя,-блізкія (пра людзей). Вы ш свая справа, вы ш свае, лацьце як да.жывеця хорашо. Клопат мне, я ні хачу мяшацца. Сав., Стаўб. р. ПрыхоДзіць яна (Маня) ка мне пазычыць спаньніцы схадзіць у госьці. І хустку харошую ўзяла, рыжую, што ўсё ткалі даўней. Я ёй i коптачку сваю дала. Ну, як жа ш ты ні дасі? Свая ш справа — такі лічыцца яе бацько ды быў брат майго хадзяіна (мужа). Дзе ш тут адмовіш? Ст., Нясв. р. СВЕТ АГАРНУЦЬ. Незадав., асудэк. Праяўляць хцівасць, прагнасць. Не трэба нам ініцкіх (ад Ініца) тых, хваціць, што й Пятроўскай нявестка зь Ініцы. Я нічого да яе ні маю, яна й акуратная, i разумная, але вельмі ш такая о-о-о, увесь бы сьвет агарнула. Сав., Стаўб. р. СВЕТ АДКРЫУСЯ (адчыніўся) ка му. 1. Палепшала, перастала балець. Сухі мазоль быў, у сярэдзіні нека бобачка белінькая сядзіць. Пёк агнявы, нівазможно цярпець. Тры разы памазала — i сьвет аткрыўсё. Сав., Стаўб. р. Мішка гарэў, шчочкі чырвоныя, як мак. А раніцаю — НІЧОГО, хлопцу сьвет адкрыўсё, устаў, зьеў трошкі, павесялеў. Там жа. 2. Жывецца куды лепей, чым раней, інакш; відаць жыццё ва ўсіх яго праявах. Цяпер нам сьвет аткрыўсё — ні таго клопату, ні думы, i палучаям добро, толькі. жыць стало. Гор., Стаўб. р. Як жылі. на хутары, дык людзей ня відзілі, а як пераехаді ў дзярэўню, дык сьвет аччыніўся. Н. Тур., Уш. р. За Савецкай уласьцю рабочаму чалавеку сьвет аткрыўсё. Дзе гэто ба, чылі, кап калі бясплатно на курорт вазілі, лячылі цябе. Або гэтыя бальніцы. Чуць што забаліць — ужо скарэй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клбпату
3 👁
 ◀  / 321  ▶