нада закліпаць. Ляўк., Арш. р. Кап дзе выцяла ці падвярнула,— сама па сабе нага забалела і рады німа. Гр., Слуц. р.
САМ ПРАЗ СЯБЕ. Самастойна, без староннйяй дапамогі. Я сама прась сябе навучылася п чытаць, каб ні кепскія вочы, ні бачу. Сав., Стаўб. р. Наш Волясь за што ні возьмяцца — зробіць. Ён і трактарыст, і камбайнёр, і машыну можа весьці. І ніхто яго ні вучыў, сам прась сябе навучыўсё. Там жа.
САМ (сама) САБЕ. Асобна, незалежна, самастойна. Іды до людэй, а то сама собі сіла. Бот., Пін. р. Я сама собі. Колы схочу, лягу, колы схочу, встану. Там жа. Тады ўжо трапіўся замуш. Вяселя няма каму ладзіць, сама сабе жыла. Пайшла ў калхос, выпісала пшаніцы, сьпякла каравай, пазвала ўсю радню, суседзяў, дай вяселя справіла. Таўкач., Уздз. р. А цяпер старая сканала, сама сабе гаспадыня. Пр., Стаўб. р.
САРВАЦЬ ЗЛОСЦЬ на кім. Гл. СПАГНАЦЬ (сарваць) ЗЛОСЦЬ на кім.
СА СВЕТАМ ПРАШЧАЦЦА. Цярпець невыносныя мукі, пакутаваць ад болю. Я даўней таксама от куды пайду, зьем лішнё, бяда потым, са сьветам прашчаюся. Сав., Стаўб. р. Я тут са сьветам прашчалася, як вас ні было. Як хваціў зуп, ні ведала, куды дзецца, што рабіць. Там жа. Во няхай гарачо што зьем, са сьветам прашчаюсё, гэдак баліць. Там жа. Гэтая баба крычыць, са сьветам прашчаяцца, а муж недзя ў ад'езьдзе, у Нясьвіш, гаварылі, паехаў. Жац., Стаўб. р. Мані той веры ні даюць, бо так дак хварэя, а як куды на бяседу, устае і йдзе. Во й гэты рас, як я была ў іх, ляжыць хворая такая, што, здаецца, са сьветам прашчаяцца. А во выляжалася, стала на той дзень нараджэньня сабірацца. Там жа.
СА СВЕТУ ЗБАЕДАЦЬ каго. Гл. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) СА СВЕТУ каго.
СА СВЕТУ ЗВЕСЦІ каго. Гл. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) СА СВЕТУ каго.
СА СВЕТУ ЗЖЫЦЬ каго. Гл. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) СА СВЕТУ каго.
СА СВЕТУ СТРАБІЦЬ каго. Гл. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) СА СВЕТУ каго.
СА СВЕЧКАЙ НЕ ЗНАЙСЦІ каго, што. Вельмі цяжка або немагчыма адшукаць, знайсці каго, што. Паслала мама міне, кап Стасіка паклікаў. А дзе ты яго
87 👁