ударыдь па носе. Чаго ш ты равеш? Сам сабе расквасіў нюхаўку, ніхто цібе ні чапаў. Зал., Стаўб. p. Трэба было нюхаўку расквасіць за гэто. Ж'арты, хлопяд прышоў ледзьве жывы, увесь мокры-макрусінькі, плача: «Міне Сашка ў тартоўню (яма на балоце, дзе выкапалі торф) папхнуў». «А чаго вы там насіліся, каля тых тартоўняў?» Сав., Стаўб. p. Гадкія хлопцы Міхашчай. Улезьлі ў агарот i здрасавалі гуркі пад яблыняй. О, кап я іх злавіў тамака, ото б расквасіў катораму нюхаўку. Жац., Стаўб. p. РАСПУСЦІЦЬ НЮНІ. Гл. РАЗВЕСІЦЬ (распусціць) НЮНІ. РАСПУСЦІЦЬ ЯК ДЗЕДАВУ ПУГУ к а г о. Патураць, даваць волю каму (звычайна пра дзядей). Дачку выгадавала, выпяленг'увала, распусьціла як дзедаву дугу. A цяпер i сама ні рада. Бач, на ферму, кажа, мужык пойдзя, а дачка сядзіць дома, дачка ня йдзе. Сав., Стаўб. р. Ціпер дзеці ўсе разбэшчаныя, ні слухаюдь бацькоў. А я даўно казала: раепусьцілі вы іх як дзедаву дугу, то ці будзя дабро. Бацькам камандуюць! Гор., Стаўб. р. РАСПУХАЦЬ ЯК ПРЫ НАДЗЕІ. Распаўнець, медь вонкавае падабенства з цяжарнай жанчынай. Іран., недобразыч. Быў малады спрытнянькі, а гэта здаровы зрабіўся, распух як пры надзеі, бруха гэна выперла, як у бабы бярэмяннай. Бял., Лаг. р. Нос той вялізны, што бульбіна, сам таўсты-таўсты, распух як пры надзеі. Biдаць, што добра жывецца. Там жа. РАССЬШАЦЬ КРУПЫ. Пасварыцца. Увесь век мы пражылі зь ей вугал з вуглом, хадзілі заўсёды разам, сябравалі, а потым i рассыпалі крупы. Ульян., Сен. р. РАСЦЕ У РОДЕ. 1. Без апетыту, з нежаданнем, не хочучы есці што. Наша Аня ото лютаега. Сядзе есьді i ў році расьце. Сав., Стаўб. p. 2. Непрыемнае на смак што. Наварыла капусты, гэдака смашна ўдалася, a ён кажа, расьце ў році. Ужо ні ведаю, што яму гатаваць. Сав., Стаўб. p. Гуркоў насаліла, да некія неўдаліса. У роде расьце, як возьмяш. Гр., Слуц. р. 3. Агідна, няма ніякага жадання есці. А пасадзіць сьнедаць, а ад той яды аж ўрё ў родя расьце. Сала тое елкае, салонае, старое, яечка як укусіш, дык i разявісься. Хож., Маладз. р. Сястра паставіла місу катлет (а неік посьля вайны гэта было) на стол, частуе й кажа: «Еш, сястрычка, сьвежанькія
Дадатковыя словы
выпяленгувала, жарты
3 👁