растань, перастань. Вялікая ўжо дзевачка, распусьціла нюні, пасаромялася п, кругом людзі пазіраюць. Кунц., Кл. p. РАЗВОДЗІЦЬ ТАРЫ-БАРЫ. Асудж. Бавіць час у пустой размове з кім, марна траціць час на пустую балбатню, многа гаварыць. Мы сабе скорынько ямо, ямо ды ў поле, араць трэба, а яму што? Сядзіць, пане мой, дома, разводзіць тары-бары c кім або ляжа й сьпіць. Кунц., Кл. р. Покуль мы тут разводзілі тары-бары, куранятніца ўлезла ў агарод i нарабіла шкоды. Сав., Стаўб. p. РАЗЖЫВАЦЦА НА КАЛЕ. Пачынаць весці гаспадарку з нічога, на пустым месцы, без ніякіх запасаў i старонняй дапамогі. Як войско польско шло, Аляксандар каня ўкраў, у лес уцёк, то яны (палякі) хату спалілі. Ражжываліся потым на голым кале. Остр., Мает. р. РАЗЁВУ КУПЛЯЦЬ. Бязмэтна совацца, таўчыся без справы, марна траціць час. Паехалі ў Дзярэчын на кірмаш, а мой мужык усё ходзіць i ходзіць, анічога не купляе. Раззлавалася на яго, кажу: «Чаго ты ходзіш, разёву купляеш? Такі базар, а не выбярэ, кап купіць што». Мы., Мает. р. РАЗ ПЛЮНУЦЬ. Надзвычай лёгка, нічога не значыць. Гэтаму балбесу пакрыўдзіць чалавека — рас плюнуць, не чапайця вы яго, не агрызайцяся. Жац., Стаўб. р. Эдзіку нашаму скасіць норму — рас плюнуць, ні то што другія, аглядаібцца, кап час скарэй прайшоў. Там жа. Mapyci дайсьці да Асіпаўшчыны — рас плюнуць, яна яшчэ маладая, здаровая. Сав., Стаўб. р. РАЗ-ПОРАЗ. РАЗ-ПОРАЗУ. Зноў i зноў, шмат разоў запар. Нешта бальшоя нёс бусіл, хоць вужа, хоць гадзюку. I так цэлый дзень, рас-пораз нося й нося. Бусьлянёнкі бальшэя да шчэ ні лётаюць самы. Ліцв., Карм. р. Ідзем мы с поля, а ноч цёмная, хоць воко выкалі, душная. А потым дошч — праліўны, як зь вядра, а маланка пачала рас-поразу даваць. От мы баяліся тады. Сав., Стаўб. р. Дзеці рас-поразу бегаюць на рэчку, горачо — ні вытрымаць, апаласнуцца i дахаты. Жац., Стаўб. р. РАЗЯВЩЬ РОТ. Гл. РОТ РАЗЯВЩЬ (разінуць). PACIHKI У РОЦЕ НЕ БЫЛО. Гл. РАСЫ (расінкі) У РОЦЕ НЕ БЫЛО. РАСКАЦЩЬ КЛУБОЧАК. Гл. КЛУБОЧАК РАСКАЦЩЬ. РАСКВАСЩЬ НЮХАУКУ. Зняваж. Пакалечыцца
3 👁