ле, птушцы). Я цібе пусьціла на сьвет, кап ты чалавекам быў, а ты жулікам расьцеці. Брытко ад людзей слухаць, што ты вырабляяш! Каб бацько жыў, ото даў бы! Гор., Стаўб. p. Курэй, гусей — ні абагнацца. Напусьціла на сьвет, a ціпер каюся — спасу німа, у агарот лезуць, загон картофлі здрасавалі, спляжылі, нічого ні расьце. Сав., Стаўб. p. А нашто было таквеля пускаць на сьвет? От, зь дзесяць высядзяла п i хваціло п, а то рады ні даць ціпер. Жац., Стаўб, p. ПУСЦІЦЬ (пускаць) ПОГАЛАСКУ. Разнесці чуткі. Людзі ж ведаюць, што ест (золата), але дочкі зубы залатыя паўстаўлялі, дак бацько пусьціў погаласку, што шукал!, шукалі ж, кап дзе залатнічок купіць. Во як багатыя людзі робяць, Багатыя, але няхітрыя. Бо хітры гэдак рабіць ня будзя. Людзі ж ведаюць, нашто тую погаласку пускаць, каго ты ашукаяш? Сав., Стаўб. р. Антонікаў Адась пусьціў погаласку, што сын добро зарабляя, жаніўсё там, некую хахлуху ўзяў замуш. Там жа. ПЫЛ У ВОЧЫ ПУСКАЦЬ к а м у. Падманваць, хлусіць, выстаўляць сябе, сваё становішча ў лепшым святле, чым ёсць на самай справе. Гэты Адамішын толькі балбоча, пыл у вочы пуская, дзе бачылі, каб гэты хітрун сказаў вам праўду. Жац., Стаўб. р. Учоро я яго у Стоўпцах бачыў, гаварыў мне, што купіў мукі, а матка яго казала, што ні купіў ні грамачка, так прыехаў. Слухай ты яго, пуская пыл у вочы, хваліцца. Там жа. ПЭН КАДЬ С А СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ПЭЦКАЦЬ (усадзіць) РУКЕ Прымаць удзел у непрыстойнай, ганебнай справе. Учоро ўся іх кампанія кала магазіна гарланіла, а я ні ўмешвалася, ні хацела пэцкаць рукі, хай там хоць здохня (муж) зь імі разам, з. гэтымі п'яніцамі. Гор., Стаўб. p. Да не, цётка, я ні лес. Во, хай Коля скажа. Нашто пэцкаць рукі. Ці я ні ведаю,што гэто нідобро. Сав., Стаўб. р. Неман яго ведая, чаго я тады рукі ўсадзіў, палее. Ас., Стаўб. р. ПЯРЭПАЛАХІ ВЫБІРАЦЬ. Гл. ВЫБІРАЦЬ ПЯРЭПАЛАХ (урокі). ПЯЧЬІ ВОЧЬЕ к а м у. Папракаць, упікаць. Яны пякуць вочы мне й цяперыцька, шта я ні пасьвечыла, А як я скажу, шта відзіла, як яны білісі, калі я ні відзіла. Я лгаць iit буду, хай самі разьбіраюцца. Ляўк., Арш. p
Дадатковыя словы
пяніцамі, хлў
6 👁