прыстаў да яе як да смалы якой: «Пашлі й пашлі»,— а ў яе гэдак галава балела, ні пашла, як ні прасіў. Кунц., Кл. р. Чаго ты прыліп да гэтаго Воляся як да смалы? Ідзі на двор, пагуляй, кветачак нарві, можа, ужо трускаўку знойдзяш якую. Схадзі, схадзі, унучак. Сав., Стаўб. р. Чаго ты да яе прыстаў як смала. Апраніся, ідзі пагуляй зь дзецьмі на дварэ. Востр., Зельв. р.
ПРЫШЫЙ КАБЫЛЕ ХВОСТ. Непав., непаш. Непатрэбен, лішні, не мае ніякіх адносін, дачынення да каго, да чаго. Кажаця, каб дзяцьку пазваць. Хто яго ведая, той дзяцько тут прышый кабылі хвост. Управяцца і Вацік з Юзікам, сабе ш колюць (свіней), чужых ні клічуць. Сав., Стаўб. р. Гэто ж мой надумаўсё прасіць і таго ж Жацерава (на імяніны). А я кажу яму: «Ні прасі, брытко ад людзей, зь яго ўсе вунь сьмяюцца. Зьбяруцца твае таварышы, свае хлопцы, с кім робіш, пагуляяця. А той тут прышый кабыля хвост». Гор., Стаўб. р.
ПТУШЫНАГА МАЛАКА (толькі) НЕ ХВАТАЕ (няма). Аб багацці розных прадуктаў, закусак; не хапае толькі таго, чаго ў сапраўднасці і быць не можа. Вельмо ж багатая свадзьба была, сталэ аж гнуліся ад закускі багатае: і каўбас усялякіх, і салатаў, і мясного — усяго хватало, апроч птушынага малака. Падг., Кар. р. Узьлес дзет на неба, а там? Чаго толькі там ні хватая! Усяго-усяго шмат, аднаго толькі птушынага малака німа. Арэш., Бяр. р. Цяпер людзям жыць а жыць, дабра ўсякаго, чаго ты хочаш, птушынаго малака толькі ні хватая. Вот жыцё прышло! Жац., Стаўб. р. Як жылі на поўначы, ў іх ўсяго-ўсяго было, можа, птушынаго малака ні хватало, аклад двайны палучалі, яна заведувала кафэйнай. Там жа.
ПУСКАЦЦА НА ХІТРЫКІ. Хітраваць, падманваць. Ні глядзі, што малы, а вот лжэ, пускаяцца на хітрыкі ўсялякія. Сав., Стаўб. р. Ай, смаркач, малако на губах ні апсохло, а ўжо на хітрыкі пускаяцца. Скажу бацьку, то нацягая за вушы. От сьвет пашоў! Гор., Стаўб. р.
ПУСКАЦЬ ДЫМ У ВОЧЫ каму. Гл. ДЫМ ПУСКАЦЬ У ВОЧЫ каму.
ПУСКАЦЬ (напусціць) НА МУКУ каго. Пакідаць на гадоўлю (скаціну, птушку), не разлічыўшы харчы. Куранятаў болій за трыццаць, пасадзілі дзьве квакухі. Іх жа карміць нада, а ён жа жалеіць. Та нашто ш ты пускаў на муку? Ліцв., Карм. р. Напусьціла на муку гэ
79 👁