ні мне, а сабе дадому, сьцішком прыбраў к рукам, і ні знайся. Сьпі цяпер на чым хочаш. Гор., Стаўб. р.
ПАЙСЦІ НА ПРЫМАКІ да каго. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыйсці) НА ПРЫМЫ (на прымакі) да каго.
ПРЫЙСЦІ НА ПРЫМЫ да каго. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыйсці) НА ПРЫМЫ (на прымакі) да каго.
ПРЫЙСЦІСЯ ДА СПАДОБЫ каму. Спадабацца, быць да густу. Прыехала да нас тут дзеўчына некая з-за Стоўпцаў. Так, нішто сабе, от некая жмурачка, маленькая, круглянькая. Пажыла, можа, з год і замуж выскачыла. Прышлася да спадобы Івану Курылу. Сав., Стаўб. р. Селі, гаворым. А я ўсё на свата цікую, натто ж ён мне да спадобы прышоўся. Вёрткі, спрытны, а так прыгожыўся, што від меў куды мілейшы і спадабнейшы, чым у маладого. Усел., Навагр. р. Наварыла ў чыгунку верашчакі зь мясам-салам, і ўся. Дзеці выялі. Даўно ні варыла, то прышлася да спадобы, нічого ні асталосё. Жац., Стаўб. р.
ПРЫЙСЦІ НА ПАМЯЦЬ. Успомніць, прыпомніць што. Можа ў вас, у том хазяйсьцьвянном (гаспадарчым магазіне) якая замаска мне на печ ест. Глінай замажу — пабудзя, пабудзя й адвальваяцца. Можа калі прыдзя на памяць, купі мне. Сав., Стаўб. р. А ў Мінску гэтаго чалавека сустрэла, што ў вас быў.. ні ўспомню, як вы яго называлі, не прыдзе на памяць. Прывітаўся са мною, пагаварыў трохі, пра вас пытаўся. Жац., Стаўб. р.
ПРЫКІДВАЦЦА АВЕЧКАЙ. Дакор. Свядома наіўнічаць, рабіць выгляд недасведчанага, некампетэнтнага ў чым. Не прыкідвайся, Міхась, авечкай, ты ж быў разам зь імі, ведаяш, як там што, расказвай, дзе яны падзеліся. Зал., Стаўб. р. То чаго ты прыкінулася авечкай, словам ні абзавесься? Нябось, ведаяш, куды дзіця лазіла. Сав., Стаўб. р.
ПРЫЛІПАЦЬ ЯК ДА СМАЛЫ. Гл. ПРЫСТАЦЬ (прыліпаць) ЯК ДА СМАЛЫ.
ПРЫСТАВАЦЬ У ПРЫМЫ да каго. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыстаць) У ПРЫМЫ да каго.
ПРЫСТАЦЬ У ПРЫМЫ да каго. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыстаць) У ПРЫМЫ да каго.
ПРЫСТАЦЬ (прыліпаць) ЯК ДА СМАЛЫ. ПРЫСТАЦЬ ЯК СМАЛА ДА ПЛОТУ. Незадав. Надакучыць каму частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі; назаляць, дадзяваць. Нядаўна кіно было ў клубе, то мужык
77 👁