Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
смашно. Жац., Стаўб. p. Маня свайму патурая. Ведамо, адзін як паляц той хлопчык расьце. Гор., Стаўб. p. АД'ЕСЦІ ВАНТРОБЫ ка м у. Гл. ВАНТРОБЫ АД'ЕСЦІ к a м y. АД'ЕСЦІ (ад'ядаць, выядаць, пераядаць) СЭРЦА (душу, нервы) ка му. Асудж. Давесці да адчаю, змучыдь каго. Вот суседзі цяпер у мяне, слова не скажы. Робяць наперакор, чуць што — сварыцца. Ад'ясі сэрца c такімі людзьмі. Сав., Стаўб. p. Што мне рабіць з гэтымі курамі, ото выядаюць сэрца. Зачыніць у хляве, шкода, яйца ні ўбачыш, a дасі патолю, шкоды наробяць. Там жа. Яна, бедная, i памерла рано, не было яшчэ i підзісят. Дзеткі ёй пераядалі сэрца, непаслушныя былі, яна крычала i крычала ўсё на іх. Там жа. Як ты мне надаеў! Вазьмі ты гэтыя дзесяць рублёў i не ад'ядай нерваў. Кунц., Кл. p. A мошучора прышоў як цэп i сёньня тое сама. I веда, што пойдам у госці, i пашоў у заработкі к Аўдоці гной выкідаць. Так пераеў серца, ня вытрываць. Гр., Слуц. p. A ён ад гзтага ня йшоў у школу, што яму дзеці наругаўшыся, i вучыцелька такая была, душу пераеўшы. Бяльм., Брасл. р. АДКШУЦЬ НОГІ (хвост). Захварэць. Нешто мой малы адкінуў ногі, ні ёсьць, увесь гарыць. Трэба доктара паклікаць будзя. Ст. Св., Стаўб. р. Антось Камар нешто ногі адкінуў, ні можа; кгзаў, усё баліць, ледзьве-ледзьве жыву. Жац., Стаўб. р. Думала з Маняю пайсьці ў грыбэ, зайшла па яе, а яна ляжыць кала хаты, нешто адкінула хвост, кажа, ні магу. То адна пашла i трохі назьбірала. Сав., Стаўб. р. Нявестка мая хварэя, ні ходзіць на работу, хвост адкінула. Можа грып гэты. Там жа. Дзіця няўдалэ такоя, абы чуць застыла, дак i аткіня хвост, усе ў бальніцыўу бальніцы. Гр., Слуц. p. АДКШУЦЬ ХВОСТ. Гл. АДКІНУЦЬ НОГІ (хвост). АДЛЯГЛО (адышло) АД СЭРЦА. Перастала непакоіць, рупець. Заблудзіўсё я ў лесі. Хадзіў-хадзіў, хадзіўхадзіў, а як выйсьці — ні ведаю. Спалохаўсё. A тагды пачуў галасэ, давай бегчы i вышаў на свой бок. Як вышаў, ад сэрца трохі адлягло, а то быў спалохаўсё. Жац., Стаўб. р. Калі Янак прышоў, адлягло ад еэрца трохі, а то думаў, што й ні прыйдзя ўжо. Сав., Стаўб. p. Паставша матка (чыгунчык) картофлі, дачка пырсь той чыгунчык сь печы, калі швырне той гаршчок. А матка ў сэрцо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адесці, адядай, адядаць, адясі, бальніцы^ў
27 👁
 ◀  / 321  ▶