думалі, што дёплінько будзя. А тут халадэча, дошч. Давай шукадь, каб у што абуцца. Пайііілі ў ход боцікі, туфлікі, што валяліся на тары каторы гот. Ведамо, холадно. Сав., Стаўб. p. ПАЙСЦІ У ЦЭБАХІ. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАИСЦІ. ПАКАЗАЦЬ ДЗЕ PAKI ЗШУЮЦЬ каму. Паграж. Набіць, пакараць каго, усыпаць Каму. Я табе пакажу дзе ракі зімуюць, лось ты гарбаты! Тпру, кап цябе ваўке (да каровы)! Пр., Стаўб. р. Сьціхні ты! Цэлы божы дзень упынку на цібе німа. Вот вазьму папрушку, як дам, я табе пакажу дзе ракі зімуюць, калі ты мацяры ні слухаяш. Ас., Стаўб. р. Я яму хацеў паказаць дзе ракі зімуюць, але (ён) ўцёк дахаты. Во хай пападзецца яшчэ з рас, то ўжо дам. Жац., Стаўб. р. Ну, што? Паказаў бацькр дзе ракі зімуюць? Чаго ш ты чапляясься да дзяцей, бальшун. Хал., Стаўб. р. ПАКАЗВАЦЬ ЗУБЫ. Смяяцца. Харошы быў хлопяц, вясёлы, штукар, што сьвет нг бачыў. I ўсё рагоча, паказвая зубы. Сав., Стаўб. р. Анэтка некая, мусіць, недапечаная трохі. Ці йдзе, ці дома сядзіць сама с сабой гаворыць, а то й зубы паказвая. I сама сабе, аж нідобро глядзець. Веч., Стаўб. р. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкадь) ПАЛБЦАМІ н а к аго. Адкрыта, уголас асуджадь, ганьбіць каго, смяяцца з каго, звяртаючы на гэта ўвагу ўсіх. Адзенься лепяй, а то паказваць пальцамі будуць там. Жац., Стаўб. р. Я тэпэр нэ стэсняюса. Стара жоночына, а одэну яку хош сукню, якы хош тухлы. А пры Польшчы з мэнэ б смыялыса, пальцамы показвалы. Бот., Шн. р. Чаго я там ні бачыла на том вяселі? Каб людзі паролі пальцамі, брытко, я ж ні свая ім. Ас., Стаўб. р. Нашто каб на нас паказвалі пальцамі, лепяй дома пабудзяш, вот зарас павячэраям. Сав., Стаўб. р. Нашто каб на цібе пальцамі тыкалі. Адзенься, прычашыся, злажы новыя туфлікі, ато засьмяюць. людзі. Жац., Стаўб. р. А ты ні прычасаная, ні прыбраная — шусь с хаты. Там жа пальцамі паролі на цібе, як табе ні брытко. Сав., Стаўб. р. ПА КАЛЯДЗЕ ЕЗДЗІЦБ. Гл. ХАДЗІЦБ (ездзіць) ПА КАЛЯДЗЕ. ПА КАНЕЦ РУК. Незадав. Абы-як, дрэнна, неахайна, неакуратна. Hi прасі ты яго, нІ ўмея ён — от, па ка
3 👁