Старонка 191
◀ / 321 ▶
ПАДАВАЦЬ НА ШЛЮБ. Гл. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). ПАДАЦЬ ДА НОГ каго. Празмерна дагаджаць каму, моцна прасіць каго. Яе Коля такі ўжо ўслужлівы перад начальствам, да нох падая. Сав., Стаўб. р. Мой некалі пойдзя ў Гародзяй, кап аттармінавалі падатак, падая да нох пану, а ўсё роўно, як трэба аддаць, то аддасі, дзе ш ты дзенясься. Жац., Стаўб. р. Казалі, Анатолін падаў да нох яго, але не памагло, далі два годы. Гор., Стаўб. р. Прыехалі госьці с Польшчы да Пятроўскай. А сын такі ўжо харошы, высокі і ўсё: «Мамуся, мамуся». Да нох падая той маццы. От дзеці есць харошыя, і бацьком радась. Там жа. ПАДАЦЬ ДА РАБОТЫ (за работаю). Шчыра ставіцца да працы, улягаць у работу. Аньця, як матка пакойніца, робіць аж гарыць у яе руках. Гаспадарка вялікая, работы много, але падая да работы, усё ў яе і дагледжано, і прыбрано, і яшчэ, кажуць, на ганаровую дошку ў канторы павесілі. Сав., Стаўб. р. Першы год ужо так дагаджала сьвякроўцы, што чуць сь сілаў ні выбілася. Потым паразумнела: што трэба, зраблю. Але натто да работы ні падала. Праўды. Усел., Навагр. р. Мой-то ні падаў за работаю. Бывало, устану ранінько, пабуджу дзяцей, выпраўлю каровы пасьвіць, а ён сьпіць, храпе ўсю раніцу. А калі што скажу, сварыцца. Гор., Стаўб. р. Як прыедзя зь Мінску, адразу пераадзеняцца і за работу. Як машына робіць, просто падая да работы. Там жа. ПАДАЦЬ (упасці) ДУХАМ. Прыходзіць у адчай, смуткаваць, перажываць, непакоіцца. Чаго ш ты ўжо гэдак падаяш духам? Паляжыць у бальніцы, паправіцца, дасьць бох, а потым у санаторыю атправяць і падлечыцца. Кунц., Кл. р. Ні перажывай, Зінка, не трэба падаць духам. Можа яшчэ й лепяй будзя адной, ні того крыку, ні сваркі. Веч., Стаўб. р. У Эдзіка няшчасьцё — сын памёр. А ён так ужо перажывая, схуднеў — адны косьці на чалавеку, так упаў духам, так шкадуя. Ведамо, бацько. Жац., Стаўб. р. «А, добро было б брыкету з машыну, маразэ йдуць».— «Ні падайця духам, вот паглядзіця, прывязу вам брыкету, вот падмарозіць і прывязу». Гор., Стаўб. р. ПАДАЦЬ НА КАЛЕНІ перад кім. Уніжацца, перапрашаць, моцна прасіць каго. Ні буду я перад ім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶