Стаўб. р. Прывёс ён мне і дроў харошых, і брыкету машыну, німа чаго казаць. Сядзі, матка, сабе на печы й грэй плечы. Гор., Стаўб. р. НЯМА ЯЗЫКА. Быць нямым, не ўмець гаварыць. Дзьве дзевачкі такія харошанькія ў яго, першанька ўжэ ланная, можна гаварыць, але языка няма, можа і нямая будзя. Бял., Лаг. р. П ПААБ'ЯДАЦЬ ВУШЫ каму. Гл. АБ'ЕСЦІ (аб'ядаць, пааб'ядаць) ВУШЫ каму. ПААДБІВАЦЬ НОГІ. Гл. БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОГІ. ПА АДНОЙ ДОШЧАЧЦЫ ХАДЗІЦЬ перад кім. Дагаджаць. А маладая цяпер сьцерпіць? Яна каторая глядзіць цяпер, кап сьвякроў перад ёй па адной дошчаццы хадзіла, а не наадварот. Язн., Віл. р. ПААСТАВАЦЦА БЕЗ РУК. Гл. АСТАЦЦА (пааставацца) БЕЗ РУК. ПА БАЦЬКУ ПАЙСЦІ. Гл. ПАЙСЦІ ПА БАЦЬКУ (па матцы). ПАБРАЦЬ КРОШАЧКІ чые, каго. Гл. ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКІ чые, каго. ПАВАДЗІЦЬ ЗА НОС каго. Гл. ВАДЗІЦЬ (павадзіць) ЗА НОС каго. ПАВАДЗЭНЕ МЕЦЬ. Гл. МЕЦЬ ПАВАДЗЭНЕ. ПА ВАЛАЧОБНАМУ ХАДЗІЦЬ. Гл. ХАДЗІЦЬ ПА ВАЛАЧОБНАМУ. ПАВАРОЧВАЦЬ АГЛОБЛІ. Гл. ПАВЯРНУЦЬ (паварочваць) АГЛОБЛІ. ПАВЕСЦІ ВОКАМ. Звярнуць увагу, прарэагаваць, глянуць на 'што. Сарока скакала-скакала па гумне, з гумна на хлеўчык, с хлеўчыка на дзьверы, павяла вокам, згледзяла яйко — у хлеўчык і во на мае вочы яйко ўхапіла. Сав., Стаўб. р. ПАВЕСЦІ НОСАМ. Непав. Вывіжаваць, высачыць. Ого, яна прыйдзя, павядзе сют-тут носам, а потым уся вёска ведая, што ў цібе ў хаці робіцца: і што ясі, і як сьпіш. Жац., Стаўб. р. Во, прышоў пасядзець — сядзь, пасядзі. А ён усё глядзіць па вуглах, павядзе носам па хаці, усё, здаецца, нешто хоча сказаць. А назаўтро дачуваюсё ад людзей, што я позно ўстаю, спаць люблю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
257 👁