Старонка 173
◀ / 321 ▶
пакражу ўсё. Сав., Стаўб. р. Я ж начэй ні спала, вачэй ні зводзіла, цібе гадуючы, а ты маццы што вырабляяш, га? Гор., Стаўб. р. Прышоў німэць, і погналы Васю мого ў Німэччыну. Я ўжэ гочэй ны стыкала, плакала цілымы днямы й ночамы. Заточ., Драгіч. р. Ні выспалася сягонячы. Усю ноч вачэй ні стыкала, нешто Танька хварэя, кадук яе ведая, што зь ёю. Сав., Стаўб. р. Хацела днём прылехчы, лягла, але ні зьвяла вачэй. Нешто нідобрыцца, рукі-ногі баляць. Там жа. НЕ З РУКІ. Нязручна; нявыгадна. Падай, сынок, цёці шпульку, вунь на лаўцы, мне ні з рукі. Гор., Стаўб. р. Хацела зайсьці ў Заямно (назва вёскі), але было ні з рукі. Сав., Стаўб. р. Ні з рукі было заходзіць да цібе, Сонячка, то й ні зашла, да хаты сьпяшалася. Гор., Стаўб. р. Мне прадаваць цялушку было ні з рукі летась, бо трэба было вяселё спраўляць сыну. Сав., Стаўб. р. Я ні на зарплаці, ад вырабаткі ў міне, ні з рукі сядзець дома. Зам., Брасл. р. НЕ З ТОЙ (з тэй) НАГІ ЎСТАЦЬ. Іран. У дрэнным настроі, злавацца. Па-мойму, отпуск ня отпуск (у ветэрынара), бъльная сьвіньня ня жджэць. А да нашага віцінара ні патхоць. Ён, як ня с той нагі ўстаў, злы. Ульян., Сен. р. Што гэто ты сягоньні ўсхадзіўся? Не с той нагі ўстаў, можа, ці якая трасца? Бурчыш, як стары. Н. Тур., Уш. р. Марынка наша маўчыць, мусіць, ні с той нагі ўстала. А можа захварэла? Сав., Стаўб. р. Сягоньні да конюха ні патхоць, злосны, ні с той нагі ўстаў. Ні дасьць ён табе каня. Жац., Стаўб. р. Чаго ты праганяіш мяне, чаго ты тъкая сярдзітая, ці ты ня с тэй нагі ўстала? Ляўк., Арш. р. НЕ ІДЗЕ НА ПУП (работа). Не працуецца (па старасці, па стану здароўя). Работы бугата нідаробляная, а работа ня йдзець табе на пуп: ні то б ты плакуў, ні то б жалуваўся. Ліцв., Карм. р. НЕ КАЛІ (тое) БЫЛО, НЕ КАЛІ (тое) БУДЗЕ. Тое, што мае адбыцца, было або вельмі даўно, або будзе яшчэ вельмі няскора. «Учора ў Дварэцкіх паўлітру зьвялі, а сёньня к Любе схадзем. А мо ня йсьці? Прыдзяш, дак станя тая бегаць, на стол зьбіраць».— «Няхай пабегая, не калі было не калі будзя, ты ў іх так рэтка бываяш». Гр., Слуц. р. Давайця, бабы, зьберымося ў сыботу ў Анюты. Пагаворым, пасьпяваям, а то ўсё німа часу. От, ні калі тоё было ні калі тоё будзя, давайця, га? Сав., Стаўб. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 321 ▶