НЕ ДА ГАЛАВЫ. Гл. НЕ Ў ГАЛАВЕ. НЕ Ў ГОЛАЎ. НЕ НА ЎМЕ.
НЕ ДАЙ (не давядзі) ГАСПОДЗЬ (бог). Форма ацэнкі, адмоўная характарыстыка каго, чаго. Ужываецца як перасцярога. Цяпер і мы распанелі, сталі панямі. Цяпер надзелы бальшэя ў нас, дамы прасторныя. А бывала, не дай гаспоць, як мы жылі. Некалі так бы ня сеў: нада шлэпачкі вязаць зь вяровачак, скуты (скруткі палатна) бяліць, ткаць, сарочкі шыць. Рабілі, як валы. Ульян., Сен. р. Я зь беднага роду. Бедна йшла замуш і жыла бедна. У нас поля ні было, усяго дзісяціна. Мучыліся, ні дай бох, як гаравалі. Кук., Дзярж. р. Угэ й б'емо і шчо нэ робымо, а неслух, мурзіла, не довэді господь. Бот., Пін. р. Ні дай бох, якія халодныя боты. То старыя даношваю, а гэтыя — ну, ні дай бох, якія халодныя, ні ўтрываць, якія халодныя. Сав., Стаўб. р.
НЕ ДА СМЕХУ каму. Няма намеру смяяцца, не час жартаваць, няма адпаведнага настрою. А посьле нашаму Максіму не да сьмеху было. Валачылі яго ў пастарунок (участак польскай паліцыі), мусіт, далі яму добрэ, але вон пра гэто не любіў гаварыць. Ледзь аткараскаўса ад гэтае беды. Мур., Пруж. р. Іваноўскаму ні да сьмеху было, калі выклікалі на праўленё. Марх., Стаўб. р. Купаліся дзеці на рэццы — там запруду трактар зрабіў. Купаліся, а плаваць ні ўмелі. То аднаго хлопца вывалаклі з вады, тапіўся. Усе сьмяюцца, а яму было ні да сьмеху, спалохаўся. Жац., Стаўб. р.
НЕ ДА ТОЛКУ. Гл. НЕ Ў ТОЛК.
НЕ ЗА ГАРАМІ што. Блізка, недалёка, хутка. Ідзі, ідзі, бацька, пачынай капаць капец, а то хто яго ведая, якая там ужо пагода будзя, а зіма ні за гарамі. Ідзі, ні сядзі. Сав., Стаўб. р. Едзям на коніку ў Стоўпцы, дарога далякаватая, але як дабярэсься да Сінявы (назва лесу), то ўжо й Стоўпцы ні за гарамі. Жац., Стаўб. р. Вот ужо, Высоцкая, аджываям мы з вамі свой век. Старасьць сівая, сьмерць ні за гарамі. Жац., Стаўб. р.
НЕ ЗАСТАЛОСЯ ЖЫВОГА МЕСЦА. Гл. ЖЫВОГА МЕСЦА НЕ ЗАСТАЛОСЯ (няма, нет).
НЕ ЗВАРЫШ КАШЫ з кім. Гл. КАШЫ НЕ ЗВАРЫШ з кім.
НЕ ЗВЕСЦІ (не стыкаць) ВАЧЭЙ. Не спаць зусім, не заснуць нават на самы кароткі міг. Я ж ні заснула ні грамачка, усю ночачку ні зьвяла вачэй, думала пра гэту
87 👁